Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі з пачатку году адбылося 115 лясных пажараў — найбольш у Берасьцейскай і Гомельскай абласьцях


Пажар у рэспубліканскім заказьніку «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы 10 лютага 2025 году. Ілюстрацыйнае фота
Пажар у рэспубліканскім заказьніку «Простыр» на беларуска-ўкраінскай мяжы 10 лютага 2025 году. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі ўвялі забарону на наведваньне лясоў у 18 раёнах.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі, што праз раньнюю і бясьсьнежную вясну ў лясным фондзе з пачатку году ўжо адбылося 115 лясных пажараў, якія ахапілі больш за 155 гэктараў.

«Гараць лясы, балоты, гінуць цэлыя экасыстэмы зь іх жыхарамі. У мінулыя выходныя ўзгараньні фіксавалі ва ўсіх абласьцях, за выключэньнем Віцебскай. Па ўсёй Берасьцейскай вобласьці праз высокія клясы пажарнай небясьпекі часова ўвалі забарону на наведваньне лясоў. Чырвоным пазначылі на інтэрактыўнай мапе Мінлясгасу і два раёны Гомельскай вобласьці — Веткаўскі і Петрыкаўскі», — адзначаецца ў паведамленьні міністэрства.

Раней у Міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі паведамілі аб увядзеньні забароны на наведваньне лясоў уведзеныя ў 18 раёнах краіны — у Баранавіцкім, Бярозаўскім, Берасьцейскім, Ганцавіцкім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Янаўскім, Івацэвіцкім, Камянецкім, Кобрынскім, Лунінецкім, Ляхавіцкім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім, Столінскім раёнах Берасьцейшчыны, а таксама ў Веткаўскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельшчыны.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG