Чыноўнік з Добрускага раёну ўжо раней быў на лаве падсудных у справе за хабарніцтва.
На момант пачатку разгляду справы ў красавіку 2024-га беларуская амбасада мела запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўні, што амаль год таму складала прыблізна 9540 даляраў у эквіваленце.
Дзясяткі грамадзян Афганістану і некалькі іранцаў адмовіліся ад сваіх прэтэнзіяў да ўрадаў Польшчы і Латвіі.
Суд Маскоўскага раёну Менску 17 лютага пачне разгляд справы супраць Натальлі Наважылавай, вынікае з раскладу паседжаньняў на партале электроннага судаводзтва.
Памер заяўленай кампэнсацыі вызначаецца 37-значнай лічбай.
11 лютага ў Менскім абласным судзе вынесьлі прысуд 60-гадовай палітзьняволенай Натальлі Ладуцьцы.
У Беларусі працягваюць палітычны перасьлед грамадзян. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У Менскім абласным судзе 6 лютага агучылі прысуд нібыта за спробу падрыву чыгункі пад Стоўпцамі і сувязі з украінскімі спэцслужбамі.
Суд пастанавіў, што Расея павінна кампэнсаваць украінскаму прадпрыемству страты і выдаткі на судовы працэс.
Справу пра сямейны гвалт разглядаў суд Савецкага раёну.
Крымінальную справу разглядаюць у дачыненьні Сямёна Серафімовіча, які абвінавачваецца ў «генацыдзе беларускага народу» падчас Другой усясьветнай вайны (арт. 127 КК).
Вядомага беларускага стэндап-коміка Славу Камісаранку, якога летась завочна асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня, уключылі ў «пералік арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
На прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году падсудны працаваў у выбарчай камісіі. Але судзяць яго не за гэта.
У Менскім гарадзкім судзе 4 лютага пачынаецца завочны суд над былымі супрацоўнікамі закрытага ўладамі парталу Tut.by Вольгай Лойкай, Аленай Талкачовай, Кацярынай Ткачэнкай.
У Магілёўскім абласным судзе 11 лютага 2025 году пачнецца працэс над 62-гадовым жыхаром Магілёва Аляксандрам Кандрычыным. Суд будзе закрыты.
Супраць указу Трампа падалі пазоў праваабарончыя супольнасьці. Таксама шмат каго ў ЗША турбуюць будучыя скарачэньні штату дзяржаўных службоўцаў.
Віленскі абласны суд прызнаў двух супрацоўнікаў Віленскай тэрытарыяльнай мытні і двух грамадзян Беларусі вінаватымі ў кантрабандзе цыгарэт і незаконным абароце падакцызных тавараў у складзе арганізаванай групы, паведамляе Эўрапейская пракуратура ў Літве.
28 студзеня ў Віцебскім абласным судзе пачынаецца разгляд крымінальнай справы супраць бізнэсоўца з Полацку Ўладзімера Захарава.
Суд пачаўся 14 студзеня ў Лефортаўскім судзе Масквы.
Сотні прыхільнікаў арыштаванага прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сук Ёля ўварваліся ў будынак суду рана ў нядзелю пасьля таго, як яго арышт падоўжылі. Людзі разьбілі вокны ў будынку і трапілі ўнутр. Выканаўца абавязкаў лідэра краіны назваў пратэст «неймаверным».
У Варшаве скончыўся разгляд справы аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы Герцэн.
17 студзеня ў Гомельскім абласным судзе пачынаюць судзіць Вікторыю Гусараву, блогерку з Гомля.
Выглядае, што справа ня мае палітычнай подбіўкі, а тычыцца толькі ўхіленьня ад абавязковай тэрміновай службы ў войску.
Суд Босьніі і Герцагавіны пацьвердзіў абвінаваўчы акт супраць сямі былых ваяроў Харвацкай рады абароны (HVO) і адміністрацыі паліцыі ў злачынствах супраць басьнійскіх мірных жыхароў у Жэпча, што ў цэнтральнай частцы краіны. Гэта адбылося ў гады вайны ў 1990-я.
У Варшаве адбылося трэцяе паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы.
Экс-міліцыянтам пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
У Люблінскім акруговым судзе 10 студзеня пачаўся судовы працэс над 53-гадовым грамадзянінам Беларусі Мікалаем М., якога падазраюць у шпіянажы.
Трамп па-ранейшаму прызнаны вінаватым у 34 эпізодах падробкі дзелавых дакумэнтаў — гэты вэрдыкт быў вынесены судом прысяжных у Нью-Йорку мінулай вясной. Аднак суд пастанавіў вызваліць Трампа ад пакараньня з павагі да інстытуту прэзыдэнцкай улады.
У Беларусі ініцыююць новыя крымінальныя справы супраць тых, хто ўжо даўно за кратамі.
На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюць двух грамадзян Японіі. Абодвух затрымалі за здымкі чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».
На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Японіі. Абодвух затрымалі за здыманьне чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».
У матэрыялах справы зьявілася інфармацыя аб сувязях Яўгена Шаўчэнкі з прадстаўніком прарасейскай партыі Славаччыны.
Афіцэраў абвінавачваюць у прычыненьні шкоды нацыянальнай бясьпецы і распальваньні варожасьці.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Сьвятара з Валожына Генрыка Акалатовіча прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і асудзіла на 11 гадоў зьняволенья ва ўмовах агульнага рэжыму.
Абодвух абвінавацілі ў нападзе дрона на базу менскага АМАПу ў верасьні 2021 году.
Прысуд у справе аб пашкоджаньні расейскага вайсковага самалёта далёкага радыёлякацыйнага назіраньня А-50 на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам уступіў у сілу. Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу.
Паседжаньне прызначана на 26 сьнежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Менску.
Суд у Амстэрдаме прызначыў турэмныя тэрміны да паўгода чатыром абвінавачаным у справе аб нападах на заўзятараў ізраільскага футбольнага клюбу «Макабі», які адбыўся ў горадзе ў пачатку лістапада. Яшчэ адзін падсудны, якому 19 гадоў, атрымаў 100 гадзінаў грамадзкіх працаў.
У Беларусі за краты трапіў яшчэ адзін палітык, які застаўся ў краіне.
Улады абнавілі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Цяпер мужчына будзе сядзець за кратамі 7 гадоў.
Віцебскага блогера судзілі па адміністрацыйным артыкуле.
Зняволенага пробашча каталіцкай парафіі ў Шуміліне пачнуць судзіць 27 сьнежня.
Арыштаваны ў красавіку 2024 году прапаведнік эвангелісцкай царквы «Дабравесьце» Мікалай Хіла зьяўляецца мясцовым супрацоўнікам дэлегацыі ЭЗ у Беларусі. Суд над ім прызначаны на 23 сьнежня.
У пачатку кастрычніка суд у Пінску прызнаў Яўгена Мікалаевіча вінаватым паводле часткі 1 артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
19 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над меркаваным супрацоўнікам Дэпартамэнту крымінальнай выведкі МУС Беларусі Аляксандрам Кудрэвічам, паведамляе «Вясна».
Загрузіць яшчэ