Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Кіева ня могуць дабіцца ад амбасады Беларусі выплаты доўгу за цяпло, нягледзячы на пастанову суду


Амбасада Беларусі ў Кіеве ў верасьні 2017. Ілюстрацыйнае фота
Амбасада Беларусі ў Кіеве ў верасьні 2017. Ілюстрацыйнае фота

На момант пачатку разгляду справы ў красавіку 2024-га беларуская амбасада мела запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўні, што амаль год таму складала прыблізна 9540 даляраў у эквіваленце.

Камунальнае прадпрыемства «Київтеплоенерго» зьвярнулася ў суд з скаргай на раённы аддзел Дзяржаўнай выканаўчай службы Кіева, які адмовіўся выканаць рашэньне Гаспадарчага суду Кіева аб спагнаньні з амбасады Беларусі ва Ўкраіне запазычанасьці за выкарыстаную цеплаэнэргію.

Як стала вядома Свабодзе, «Київтеплоенерго» просіць суд прызнаць дзеяньні судовых выканаўцаў неправамернымі, скасаваць адпаведнае іх паведамленьне і абавязаць іх выканаць судовае рашэньне аб прымусовым спагнаньні доўгу.

Гаспадарчы суд Кіева 28 жніўня 2024 году пастанавіў спагнаць з Пасольства Рэспублікі Беларусь на карысьць кіеўскага камунальнага прадпрыемства запазычанасьць за спажытую цеплаэнэргію ў памеры 382 032 грыўні (прыблізна 9170 даляраў у эквіваленце. — РС), у тым ліку 260 536 грыўняў асноўнага доўгу, 96 048 — інфляцыйных страт, 19 801 — пені, а таксама 5645 грыўняў судовага збору. Гэтае рашэньне накіравалі для выкананьня ў Шаўчэнкаўскі раённы аддзел Дзяржаўнай выканаўчай службы Кіева — па адміністрацыйным месцы знаходжаньня беларускай амбасады.

На момант пачатку разгляду справы ў красавіку 2024-га беларуская амбасада мела запазычанасьць у памеры 381 599,24 грыўні, што амаль год таму складала прыблізна 9540 даляраў у эквіваленце.

Дыпляматычны корпус Беларусі выехаў з тэрыторыі Ўкраіны ў сакавіку 2022 году — амаль празь месяц пасьля пачатку расейскага ўварваньня, якое адбылося на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку і зь тэрыторыі Беларусі.

Афіцыйны сайт беларускай амбасады Ўкраіны не абнаўляецца з 5 красавіка 2022 году, а з 27 лютага 2022-га ў амбасадзе не адказваў ніводзін тэлефон — ні гарадзкі, зь якога раней сакратарка магла пераключыць на дыпляматаў, ні мабільны тэлефон консула, службовы абавязак якога — дапамагаць грамадзянам Беларусі, якія трапілі ў надзвычайную сытуацыю ва Ўкраіне.

19 сакавіка 2022 году Дзяржаўная памежная служба Ўкраіна апублікавала відэазапіс з размовай украінскага памежніка з амбасадарам Беларусі ва Ўкраіне Ігарам Сокалам, які выяжджаў з тэрыторыі Ўкраіны.

19 кастрычніка 2023 году Аляксандар Лукашэнка сваім указам звольніў Ігара Сокала з пасады надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Беларусі ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG