Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд вызваліў Трампа ад пакараньня па справе аб «грашах за маўчаньне»


Трамп удзельнічаў у судовым паседжаньні празь відэасувязь са сваёй рэзыдэнцыі Мар-А-Лага ў штаце Флорыда.
Трамп удзельнічаў у судовым паседжаньні празь відэасувязь са сваёй рэзыдэнцыі Мар-А-Лага ў штаце Флорыда.

Вярхоўны суд штату Нью-Ёрк 10 студзеня вынес прысуд абранаму прэзыдэнту Дональду Трампу па справе аб «грашах за маўчаньне». Трамп па-ранейшаму прызнаны вінаватым у 34 эпізодах падробкі дзелавых дакумэнтаў — гэты вэрдыкт быў вынесены судом прысяжных у Нью-Ёрку мінулай вясной. Аднак суд пастанавіў вызваліць Трампа ад пакараньня з павагі да інстытуту прэзыдэнцкай улады.

Судзьдзя Хуан Мэрчан заявіў, што зацьвярджае безумоўнае вызваленьне Трампа, бо той абраны прэзыдэнтам, а любое пакараньне перашкаджала б выкананьню ім прэзыдэнцкіх абавязкаў. Аднак, дадаў судзьдзя, гэта не адмяняе сур’ёзнасьці ўчыненых злачынстваў.

Трамп удзельнічаў у судовым паседжаньні празь відэасувязь са сваёй рэзыдэнцыі Мар-А-Лага ў штаце Флорыда. Ён назваў свой судовы перасьлед «паляваньнем на ведзьмаў» і заявіў, што дакумэнтамі займаўся ня ён, а ягоная бухгальтэрыя.

У траўні 2024 году ў Нью-Ёрку Трамп быў прызнаны вінаватым па 34 пунктах справы аб фальсыфікацыі дзелавых запісаў з мэтай утойваньня выплаты грошай парназорцы Стормі Дэніэлс. Усё гэта, паводле сьледзтва, адбывалася незадоўга да выбараў 2016 году, каб перашкодзіць Дэніэлс раскрыць меркаваную сэксуальную сувязь з Трампам 2006 году. Сам палітык заўсёды адмаўляў віну, называючы перасьлед палітычна матываваным.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG