Маладую жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 артыкулу 130 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Распальваньне варожасьці»), ёй пагражае пакараньне ад грашовага штрафу да 5 гадоў зьняволеньня. Справу разглядае судзьдзя Алеся Осіпава, паведамляе «Вясна».
Вікторыі Гусаравай 26 гадоў, яе сыну 6 гадоў. Блог «gusarev_ka», які да затрыманьня вяла Вікторыя, мае больш за 32 тысячы падпісантаў у Instagram і больш за 17 тысяч — у TikTok.
Дакладны дзень арышту блогеркі праваабаронцам невядомы, але адзначаецца, што апошнія допісы Гусаравай у сацыяльных сетках датаваныя верасьнем 2024 году.
Форум