Міністэрства інфармацыі Беларусі прапрацоўвае пытаньне перадусталяваньня нацыянальнага анлайн-радыёплэера ў аўтамабілях.
На пачатку 1995 году Аляксандар Лукашэнка, незадоўга да таго абраны прэзыдэнтам Беларусі, агучыў ідэю рэфэрэндуму, вынікі якога паўплывалі на ўвесь далейшы ход беларускай гісторыі.
Напярэдадні генэральная дакладчыца арганізацыі назвала «таталітарнымі» рэжымы, якія збудавалі ў сваіх краінах Пуцін і Лукашэнка.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі выключыла дзіцячых стаматолягаў з намэнклятуры пасадаў мэдычных і фармацэўтычных працаўнікоў.
Грамадзяне Беларусі набылі ў Польшчы каля трох тысяч кватэр агульнай плошчай амаль 180 тысяч квадратных мэтраў, што на 60 % больш узроўню 2023 году.
У фонда Białoruś Liberty, які раней узначальвала зьніклая старшыня Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава, зьявіўся новы кіраўнік.
Эўразьвяз прыпыніць на 90 дзён свае захады ў адказ на мыты, уведзеныя прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен. Раней Трамп таксама заявіў пра прыпыненьне новых мытных тарыфаў на 90 дзён.
Дзяржаўная ідэалёгія — яскравая прыкмета таталітарнай дзяржавы. Яна манапольна навязваецца дзяржавай грамадзтву з выкарыстаньнем усіх інстытутаў улады, яе абавязаны прызнаваць усе грамадзяне. Але гэта супярэчыць прынцыпам дэмакратычнай дзяржавы — свабодзе сьветапоглядаў, прыярытэту правоў чалавека
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Масква вызваліла Ксенію Карэліну, а Вашынгтон — Артура Пятрова.
У Стамбуле пачаліся кансультацыі дэлегацыяў Расеі і ЗША. Замежнапалітычныя ведамствы абедзьвюх краін да таго паведамлялі, што гаворка пойдзе аб нармалізацыі працы дыпляматычных місіяў у Маскве і Вашынгтоне.
Кампанію, зьвязаную з Аляксандрам Машэнскім, пільна правяраюць, улады заявілі, што ўжо знайшлі шмат парушэньняў.
Парлямэнт Эстоніі прыняў у трэцім чытаньні закон, які прадпісвае рэлігійным аб’яднаньням краіны зьмяніць статут і цалкам адмовіцца ад сувязяў з замежнымі структурамі, уключаючы Рускую праваслаўную царкву.
Прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск у пачатку красавіка атрымаў трэці даклад камісіі расьсьледаваньня расейскіх і беларускіх уплываў. Дакумэнт засакрэчаны і зьмяшчае каля 400 старонак новых матэрыялаў.
Пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп вырашыў адтэрмінаваць увядзеньне ўвазных мытаў у дачыненьні да большасьці гандлёвых партнэраў Злучаных Штатаў, кошты на акцыі амэрыканскіх і азіяцкіх кампаній рэзка пайшлі ўверх.
Пра «неадкладнае» павышэньне мытаў на імпарт тавараў з Кітаю прэзыдэнт ЗША паведаміў 9 красавіка ў сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
Згодна зь дырэктывай, «пад асаблівы кантроль» ідэалягічную працу паставяць у сфэрах адукацыі, культуры, навукі, спорту, этнаканфэсійных адносінаў, сямейнай, моладзевай, інфармацыйнай і гістарычнай палітыкі.
Кітай з 10 красавіка павысіць мыты на амэрыканскія тавары да 84%, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на кітайскае міністэрства фінансаў.
Па інфармацыі некалькіх крыніц, затрымалі кіроўных асобаў у шэрагу кампаній, афіцыйнага пацьверджаньня няма. КДБ і іншыя сілавыя органы пакуль нідзе і ніяк не камэнтавалі сытуацыю.
Журналіст Азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Фарыд Мэхралізадэ назваў у судзе свае абвінавачаньні палітычна матываванымі.
Прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс падпісаў закон аб ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю краіны, якія прадугледжваюць пазбаўленьне права голасу на муніцыпальных выбарах іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія стала жывуць у Эстоніі.
У Літве «бачылі ўжо шмат вучэньняў «Захад» і «маюць адпаведны досьвед», заявіў міністар замежных спраў краіны Кястуціс Будрыс у інтэрвію радыё LRT 9 красавіка.
Грамадзяніна Беларусі абвінавачваюць ў нелегальным працаўладкаваньні 14 іншаземцаў, у асноўным грамадзян Грузіі, у Дарлове (Паморскае ваяводзтва) Польшчы.
У Беларусі 9 красавіка стартавала рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) для абітурыентаў.
Пасада намесьніка кіраўніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму пакуль засталася вакантнай.
У выніку абурваньня даху начнога клюба ў сталіцы Дамініканскай Рэспублікі Санта-Дамінга паводле апошніх зьвестак загінулі 98 чалавек, дзясяткі параненыя.
ЗША ўводзяць мыты ў 104% на кітайскія тавары. Яны набудуць сілу 9 красавіка апоўначы [вашынгтонскага часу], заявіла на брыфінгу прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт.
Перад зьнікненьнем сьпікеркі Каардынацыйнай рады беларускіх дэмакратычных сілаў Анжалікі Мельнікавай 25 сакавіка зь яе акаўнту былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы КР.
Літва прапаноўвала ўключыць нявестку Аляксандра Лукашэнкі Ганну Лукашэнку ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, але ейную кандыдатуру заблякавала Славаччына, паведамляе праект журналістаў-расьсьледнікаў «Бюро».
2 красавіка ў памяшканьні Політэхнічнага каледжу Берасьцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэта ў прысутнасьці навучэнцаў правялі паказальны суд над мужчынам паводле палітычнага артыкулу.
Па стане на 8 красавіка ў Беларусі сама меней 1202 палітвязьні, прызнаныя праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў у краіне можа быць большай.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Аляксандра Стараказьнікава намесьнікам старшыні Менскага абласнога суда і судзьдзём гэтага суда на пяць гадоў.
Журналіст «Еўрарадыё» зьезьдзіў на адрас кватэры ў Варшаве, дзе жыла Анжаліка Мельнікава.
Апублікавалі даклад, у якім Беларусь фігуруе ў ліку 46 краін сьвету, што выносілі сьмяротныя выракі ў 2024 годзе.
У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб спыненьні дзейнасьці ў «арганізацыі незаконнай міграцыі».
З такой заявай выступіла генэральная дакладчыца Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб палітзьняволеных Азадэ Раджхан.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Злучаныя Штаты правядуць «беспасярэднія» перамовы з Іранам 12 красавіка.
Пра гэта BBC паведамілі ў прэс-службе лёнданскай паліцыі (Metropolitan Police).
Амаль два тыдні няма ніякіх зьвестак пра сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. Свабода знайшла калег Анжалікі, якія размаўлялі зь ёй ужо пасьля таго, як нібыта яе тэлефон быў зафіксаваны ў Беларусі.
У сакавіку пілёты паведамлялі пра збоі ў працы прыладаў спадарожнікавай навігацыі больш за трыста разоў.
Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла пастановай рашэньне залічыць сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны 863 грамадзян Расеі без іспытаў і вучыць іх коштам дзяржаўнага бюджэту Беларусі.
Дамову падпісалі 7 сакавіка ў Менску ў часе візыту кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнга, які прыехаў у Беларусь адразу пасьля перамоў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з былым палітвязьнем Уладзіславам Ефімовічам з Івацэвічаў, які ў студзені 2025-га выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўведзеныя ім новыя мыты, якія справакавалі падзеньне фондавых рынкаў, служаць «лекамі» для амэрыканскай эканомікі.
Вярхоўны кіраўнік Ірану Алі Хамэнэі прывёў узброеныя сілы краіны ў стан павышанай гатоўнасьці пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Ірану бамбаваньнямі.
Краіны Эўразьвязу ў бліжэйшыя дні, верагодна, ухваляць першы пакет мер у адказ на суму да 28 мільярдаў даляраў у дачыненьні да амэрыканскага імпарту, паведамляе агенцтва Reuters.
Забарона на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёлаў зь Беларусі і Расеі для спажываньня ў Латвіі захаваецца яшчэ на год.
Эўразьвяз у рамках ініцыятывы EU4Belarus — SALT аб’явіў пра запуск новай праграмы падтрымкі для грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў і страцілі крыніцу даходу і магчымасьць атрымаць адукацыю.
Пра пачатак эксплуатацыі электроннай загароды на ўчастках рэк Істачанка і Сьвіслач у Падляскім ваяводзтве на мяжы зь Беларусьсю паведаміла 6 красавіка ў сацыяльнай сетцы X Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі вітаў «адчувальны прагрэс» у пытаньні патэнцыйных міратворчых сілаў пасьля сустрэчы з францускімі і брытанскімі вайсковымі начальнікамі.
Загрузіць яшчэ