У Сьледчым камітэце Беларусі паведамілі аб спыненьні дзейнасьці ў «арганізацыі незаконнай міграцыі».
З такой заявай выступіла генэральная дакладчыца Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па палітзьняволеных Азадэ Раджхан.
Сваякі палітычнага вязьня Дзяніса Сальмановіча занепаколеныя ягоным здароўем.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што Злучаныя Штаты правядуць «прамыя» перамовы з Іранам 12 красавіка.
Пра гэта BBC паведамілі ў прэс-службе лёнданскай паліцыі (Metropolitan Police).
Амаль два тыдні няма ніякіх зьвестак пра сьпікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву. Свабода знайшла калег Анжалікі, якія размаўлялі зь ёй ужо пасьля таго, як нібыта яе тэлефон быў зафіксаваны ў Беларусі.
У сакавіку пілёты паведамлялі пра збоі ў працы прыладаў спадарожнікавай навігацыі больш за трыста разоў.
Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла пастановай рашэньне аб залічэньні сёлета ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны 863 грамадзян Расеі без іспытаў і навучаньні за рахунак дзяржаўнага бюджэту Беларусі.
Дамову падпісалі 7 сакавіка ў Менску ў часе візыту кіраўніка вайсковага ўраду М’янмы Мін Аўнг Глайнга, які прыехаў у Беларусь адразу пасьля перамоў у Маскве з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся з былым палітвязьнем Уладзіславам Ефімовічам з Івацэвічаў, які ў студзені 2025-га выйшаў на волю і зьехаў зь Беларусі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўведзеныя ім новыя мыты, якія справакавалі падзеньне фондавых рынкаў, служаць «лекамі» для амэрыканскай эканомікі.
Вярхоўны кіраўнік Ірану Алі Хамэнэі прывёў узброеныя сілы краіны ў стан павышанай гатоўнасьці пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Ірану бамбаваньнямі.
Краіны Эўразьвязу ў бліжэйшыя дні, верагодна, ухваляць першы пакет мер у адказ на суму да 28 мільярдаў даляраў у дачыненьні да амэрыканскага імпарту, паведамляе агенцтва Reuters.
Забарона на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёлаў зь Беларусі і Расеі для спажываньня ў Латвіі захаваецца яшчэ на год.
Эўразьвяз у рамках ініцыятывы EU4Belarus — SALT аб’явіў пра запуск новай праграмы падтрымкі для грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсіяў і страцілі крыніцу даходу і магчымасьць атрымаць адукацыю.
Пра пачатак эксплуатацыі электроннай загароды на ўчастках рэк Істачанка і Сьвіслач у Падляскім ваяводзтве на мяжы зь Беларусьсю паведаміла 6 красавіка ў сацыяльнай сетцы X Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі вітаў «адчувальны прагрэс» у пытаньні патэнцыйных міратворчых сілаў пасьля сустрэчы з францускімі і брытанскімі вайсковымі начальнікамі.
У Эўропе і ЗША людзі зладзілі акцыі пратэсту супраць палітыкі амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа і ягонага дарадцы, мільярдэра Ілана Маска.
На мяжы Беларусі ўезду ў краіны Эўразьвязу чакаюць 1415 грузавікоў, у тым ліку 375 — у Латвію (памежны пункт Грыгараўшчына), 1 040 — у Літву (550 у пункце пропуску Каменны Лог і 490 — у Беняконях).
У Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі паведамілі, што з 1 красавіка спынілася дзеяньне канвэнцыі аб пазьбяганьні падвойнага падаткаабкладаньня зь Вялікай Брытаніяй датычна карпаратыўнага падатку і з 6 красавіка — датычна падаткаў на даходы і прырост вартасьці капіталу.
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) мяркуюць, што інфармацыйная сыстэма абмену зьвесткамі аб замежных грамадзянах і асобах без грамадзянства пашырыць магчымасьці расейскіх праваахоўных органаў.
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў статыстычны агляд да Ўсясьветнага дня здароўя, які адзначаецца 7 красавіка.
Высокапастаўленыя эўрапейскіх дыпляматы абвінавацілі прэзыдэнта Расеі Пуціна ў тым, што ён не пагадзіўся на мірную прапанову ЗША аб спыненьні вайны ва Ўкраіне ў час, калі празь некалькі тыдняў перамоваў зьявіліся прыкметы, што Вашынгтон стаў насьцярожана ставіцца да намераў Крамля.
Міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што рэакцыя NATO на правядзеньне ў Беларусі вучэньняў «Захад-2025» будзе адпавядаць колькасьці задзейнічаных расейскіх і беларускіх сіл і рэсурсаў.
Агенцтва Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM) скасавала кантракты зь дзьвюма спадарожнікавымі сыстэмамі, якія трансьлююць расейскамоўныя перадачы каналу «Настоящее время» — сеткі, якой кіруе Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода.
Ад сярэдзіны сакавіка пра старшыню Каардынацыйнай рады няма зьвестак, фігуруюць толькі чуткі, ад яе выкраданьня да супрацы з спэцслужбамі. Ніякага пацьверджаньня гэтаму няма.
Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Антонію Кошта заявіў, што Эўразьвяз імкнецца пабудаваць узаемавыгаднае партнэрства з Цэнтральнай Азіяй.
4 красавіка Кітай заявіў пра ўвядзеньне мытаў у памеры 34% на ўсе амэрыканскія тавары ў якасьці меры ў адказ на мыты, уведзеныя прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Усяго, паводле зьвестак «Вясны», у Беларусі 1208 палітвязьняў, зь іх праваабаронцы налічылі як мінімум 112 чалавек, якіх з 2020 году асудзілі за ахвяраваньні.
Памятныя захады ў гадавіну вызваленьня канцлягеру Бухэнвальд адбудуцца без афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі і Расеі.
Канстытуцыйны суд Паўднёвай Карэі зацьвердзіў імпічмэнт прэзыдэнта рэспублікі Юн Сок Ёля, зьнятага з пасады пасьля спробы ўвесьці ў краіне ваеннае становішча. У найбліжэйшыя 60 дзён у краіне павінны прайсьці пазачарговыя прэзыдэнцкія выбары.
Сэйм Польшчы заявіў аб непрызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пракуратура Менскай вобласьці накіравала ў Менскі абласны суд справу паводле ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК («спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Савет міністраў Беларусі пастановай № 192 зацьвердзіў палажэньне аб парадку функцыянаваньня інфармацыйнай сыстэмы абмену з Расеяй зьвесткамі аб іншаземцах.
На 58-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН 3 красавіка прынялі рэзалюцыю аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі.
Уначы Расея атакавала Украіну 78 ударнымі дронамі. Выбухі гучалі ў Харкаве, Дніпры, Кіеўскай і Запароскай вобласьцях. Паводле апошніх зьвестак, загінулі пяць чалавек, пацярпелі каля 40.
Расьсьледаваньне ініцыявалі на запыт двух вядучых сяброў Камітэту ўзброеных сілаў Сэнату ЗША — рэспубліканца і дэмакрата.
Найбуйнейшая па колькасьці насельніцтва краіна Цэнтральнай Азіі пасьля прыходу да ўлады Шаўката Мірзіёева дэманстравала прыкметы адыходу ад спадчыны Іслама Карымава, але некаторыя старыя звычкі паміраюць цяжка.
Кіраўнік дзяржаўнага апэратара мэдычнага турызму «Клінікі Беларусі» Ян Бедушэўскі сьцьвярджае, што летась экспарт мэдычных паслуг павялічыўся больш, чым на 10 % у параўнаньні з 2023 годам.
У Беларусі ў верасьні адбудуцца тры вайсковыя вучэньні Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), задум якіх цесна зьвяжуць з мэтамі стратэгічных расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2025».
Улады краіны працягваюць перасьлед рэдакцый і журналістаў.
Аляксандр Лукашэнка 2 красавіка падпісаў Дырэктыву нумар 11 «Аб удасканаленьні функцыянаваньня сыстэмы органаў улады і кіраваньня, узмацненьні выканальніцкай дысцыпліны».
Додзіка абвінавачваюць у замаху на канстытуцыйны парадак. Ён выехаў за мяжу насуперак ордэру, выдадзенаму на ягоны арышт у краіне.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам зацьвердзіў рашэньне аб стварэньні Апэляцыйнага эканамічнага суду.
Візыт у Беларусь дэпутата ляндтагу фэдэральнай зямлі Баварыя, сябра правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Ульрыха Зінгера праходзіць на запрашэньне Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ).
На пачатку 2025 году ў Грузі пражывалі прыблізна 12 тысяч грамадзян Беларусі.
У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што з 25 сакавіка спынілі дзеяньне сэртыфікатаў адпаведнасьці на маскі і дыхальныя апараты вытворчасьці расейскай кампанія «Кампо».
Улады Польшчы падазраюць беларускіх і расейскіх хакераў у атацы на кампутары кіроўнай партыі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё назваў «гістэрыкай» паведамленьні СМІ аб магчымым вывадзе амэрыканскіх сілаў з Эўропы.
Загрузіць яшчэ