Дзясяткі тысяч пратэстоўцаў сабраліся на цэнтральнай плошчы славацкай сталіцы ў пятніцу, трымаючы плякаты супраць палітычнага курсу прэмʼер-міністра Робэрта Фіца, які скіраваны на збліжэньне з Расеяй, на фоне ўзмацненьня напружанасьці паміж урадам і апазыцыяй, паведамляе Reuters.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі сьцьвярджае, што за чатыры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 35,99% выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Інаўгурацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і пачатак датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах ў Беларусі. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч пра асноўныя падзеі тыдня.
Палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, перадала праз пасярэднікаў Ізраілю імёны чатырох закладніц, якіх плянуе вызваліць у суботу, 25 студзеня.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб, як ён сказаў, спакойна абмеркаваць пытаньні, якія выклікаюць узаемную цікавасьць.
Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало яшчэ 30 кніг у сьпіс забароненых да распаўсюджваньня ў Беларусі друкаваных выданьняў.
У нядзелю, 26 студзеня, Свабода запрашае на жывы эфір, прысьвечаны выбарам у Беларусі, якія сусьветная супольнасьць ня лічыць дэмакратычнымі. Мы пачынаем а 19:45 менскага часу на на ютуб-канале Свабода Premium. Наш эфір будзе доўжыцца 2,5 гадзіны.
У беларускіх дзяржаўных СМІ актыўна абмяркоўваецца факт «выдаленьня» з сайта Дзярждэпартамэнту ЗША заявы былога дзяржаўнага сакратара Энтані Блінкена пра сытуацыю ў Беларусі.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан запатрабаваў ад Эўразьвязу дабіцца ад Украіны аднаўленьня транзыту расейскага газу. Ён пагражае заблякаваць працяг санкцый ЭЗ супраць Расеі ў выпадку, калі гэтага ня будзе зроблена.
У Беларусі 21 студзеня пачалося датэрміновае галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах. Паглядзелі, чым на ўчасткі завабліваюць «розныя катэгорыі грамадзян».
Агенцтва Франс Прэс (AFP) расказала гісторыі трох беларусак, якія за пратэсты і камэнтары адбылі тэрміны ў вязьніцах рэжыму Лукашэнкі.
Улады Беларусі чарговы раз абнавілі «сьпіс экстрэмістаў».
Арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» (RSF) заявіла, што падала скаргу ў Міжнародны крымінальны суд (ICC) на «беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі» ў дачыненьні журналістаў з боку кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Міжнародная фэдэрацыя гімнастыкі з 1 студзеня 2024 году дазволіла ўдзел у міжнародных спаборніцтвах беларускім і расейскім спартоўцам у нэўтральным статусе.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб памілаваньні 20 чалавек, асуджаных за «экстрэмісцкія» злачынствы.
Мэдыяэкспэртка, дасьледчыца прапаганды Ірына Сідорская аналізуе асноўныя наратывы дзяржаўных прапагандыстаў падчас выбарчай кампаніі, якая завяршаецца.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала ганебным, што міжнародная супольнасьць дазволіла разгарнуцца і адысьці на другі плян крызісу з правамі чалавека ў Беларусі.
Прэзыдэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня, і яны зьяўляюцца «прапагандысцкім шоў», гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый Libereco і «Вясна».
Міністэрства інфармацыі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»: яно ўнесла туды рэсурсы, якія дасьледуюць сталінскія злачынствы супраць беларусаў.
Дональд Трам, калі гаворыць аб поўнамаштабным уварваньні Расеі ў лютым 2022 году, у сваіх прамовах і зваротах сьцьвярджае, што «гэтая вайна ніколі б не пачалася» пры ягоным прэзыдэнцтве. Цяпер Трамп заклікае абодва бакі дасягнуць дамоўленасьцяў, якія б паклалі б канец кровапраліцьцю.
Джон Рэткліф заявіў, што ня мае намеру звальняць ці адхіляць супрацоўнікаў за іх палітычныя погляды.
За амаль 35 гадоў незалежнасьці ў Беларусі было 7 старшыняў Цэнтравыбаркаму. Прозьвішчы Ганчара і Ярмошынай больш-менш вядомыя, але кіравалі галоўнай выбарчай структурай Беларусі ня толькі яны.
Фэдэральны судзьдзя ў Сіэтле прыпыніў дзеяньне ўказа прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, якім абмяжоўваецца канстытуцыйнае права на грамадзянства па праве нараджэньня. Указ быў падпісаны Трампам 20 студзеня, піша Reuters.
Іншыя краіны пакуль не прынялі рашэньня аб далучэньні да пазову Літвы ў МКС, таксама атрыманыя адмовы ад «шэрагу ключавых партнэраў», паведаміў Павал Латушка.
У Беларусі ліквідуюць кампанію «Юнівест-М», уласьнік якой Анатоль Тарнаўскі кіраваў бізнэсам разам зь сярэднім сынам Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыем. Тарнаўскага называюць самым буйным «нафтавым кашальком» Лукашэнкі.
Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Ган запатрабаваў ордэра на арышт лідэра руху «Талібан» і галоўнага судзьдзі Афганістана за перасьлед жанчын і людзей, якія не адпавядаюць чаканьням талібаў у сфэры гендэрнай ідэнтычнасьці і яе выяўленьня.
Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі сьцьвярджае, што за тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта прагаласавалі 27,15% выбарнікаў — гэта рэкордная яўка для выбарчых кампаній у краіне. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Сьпікер МЗС Украіны 23 студзеня заявіў, што Ўкраіна ня бачыць у Беларусі базавых умоваў для правядзеньня сумленных і празрыстых выбараў адпаведна стандартам АБСЭ. Тым часам парлямэнт Латвіі ўхваліў заяву аб выбарах у Беларусі, якія «ня могуць і не павінны лічыцца легітымнымі».
Праца па дасягненьні мірнага ўрэгуляваньня ваеннага канфлікту паміж Расеяй і Ўкраінай «ужо ў працэсе», заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы празь відэасувязь на Сусьветным эканамічным форуме ў Давосе.
Намесьнік дырэктара Міжнароднага цэнтру супрацьдзеяньня расейскай агрэсіі Дзьмітро Грамакоў заявіў, што супольныя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025» могуць стаць пляцдармам для ваеннага ўварваньня Расеі ў краіны Балтыі.
Адпаведны ліст накіравалі ў Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі 22 студзеня, а копіі — у Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ), Эўракамісію, старшыні Эўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бясьпекі (ENSREG) і ў Заходнеэўрапейскую асацыяцыю рэгулятараў ядзернай бясьпекі (WENRA).
Пасьля зрыву абмеркаваньня 22 студзеня вотуму недаверу ўраду на чале зь Фіца апазыцыя зноў унесла гэтае пытаньне на разгляд парлямэнту, але пакуль невядома, калі адбудзецца пасяджэньне.
Старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка 23 студзеня прызнаў, што ў сеціва трапілі сьпісы сябраў выбарчых камісій. Пра атрыманьне і публікацыю гэтых зьвестак напярэдадні паведаміла арганізацыя былых беларускіх сілавікоў BelPol. Генпракуратура завяла на BelPol крымінальную справу.
Гэта вынікае з інфармацыі, якую эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк атрымаў ад вартых даверу крыніц у Брусэлі.
На БТ у лістападзе 2024 году запусьцілі цыкл прапагандысцкіх перадач «Час выбраў нас». Іх вядоўца, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, за сцэнар да гэтых перадач і некаторыя іншыя працы Іван Эйсмант атрымаў ганарар, прычым грошы на яго ўзялі зь дзяржаўнага бюджэту.
Пакуль што мэта выдаткаў на абарону для краін NATO складае 2% ад ВУП, і гэта большая частка сяброў зрабіла ці перасягнула ў 2024 годзе.
Новы дакладчык ААН аб правах чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс за некалькі дзён да выбараў 26 студзеня правёў прэсавую канфэрэнцыю ў Вільні. Гэтыя выбары сталі асноўнай тэмай ягонага выступу.
Беларусь накіравала ў Сырыю дэлегацыю для перамоваў з новымі ўладамі краіны.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі 22 студзеня ўнёс яшчэ 17 чалавек у сьпіс асоб, якія нібыта маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці.
Праўладныя назіральнікі зафіксавалі першыя «пазаштатныя сытуацыі» падчас датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах. А праваабаронцы фіксуюць першыя парушэньні і «накрутку» яўкі.
З 2020 году Захад больш не выдзяляе грошай беларускай дзяржаве, але фінансуе беларускую апазыцыю, недзяржаўныя арганізацыі (НДА) і мэдыя на выгнаньні. Расказваем, як гэта адбываецца і ў якіх аб’ёмах.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў новым дырэктарам Сакрэтнай службы агента Шона Карана, які прыкрываў яго падчас замаху на перадвыбарным мітынгу ў Пэнсыльваніі.
Сэнат Чэхіі ўхваліў закон Lex Ukrajinа, адна з паправак якога ўводзіць забарону на выдачу чэскага грамадзянства расейцам, якія перад гэтым не адмовіліся ад пашпарта РФ. Дакумэнт паступіць на подпіс прэзыдэнту Чэхіі Пэтру Павэлу.
Праблемы паўсталі з «запісам на прыёмы па візах».
Арганізацыя былых сілавікоў BelPol у сваім новым расьсьледаваньні расказала, якія беларускія прадпрыемствы працуюць на вайсковыя патрэбы Расеі. Расказваем, як вайна агулам паўплывала на беларускую прамысловасьць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, назваўшы свайго расейскага калегу Ўладзіміра Пуціна па імені, папярэдзіў Маскву, што ёй пагражаюць новыя «высокія» тарыфы, падаткі і санкцыі, калі яна хутка ня спыніць поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну.
Расейскі вайсковы карабель «Янтарь» зноў заўважылі ў тэрытарыяльных водах Вялікай Брытаніі. Брытанскія ўлады лічаць, што карабель вядзе выведку і, у прыватнасьці, зьбірае зьвесткі пра стратэгічна значныя падводныя кабэлі.
Загрузіць яшчэ