Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто зможа езьдзіць праз два пераходы на беларуска-польскай мяжы, якія Польшча адкрые ў панядзелак


Памежны пераход у Кузьніцы, архіўнае фота
Памежны пераход у Кузьніцы, архіўнае фота

Два памежныя пераходы з Беларусьсю — Кузьніца Беластоцкая-Брузгі і Баброўнікі-Бераставіца — зноў адкрыюцца ў панядзелак, 17 лістапада, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.

«Гэтае рашэньне стала магчымым дзякуючы ўзмоцненай ахове мяжы з Беларусьсю», — адзначаецца ў паведамленьні.

  • Абодва пераходы будуць адкрыты для пасажырскіх перавозак, а ў Баброўніках — таксама для «абмежаваных грузавых перавозак».
  • Пераход у Кузьніцы адкрыты толькі для пасажырскіх перавозак, за выключэньнем аўтобусаў.
  • У Баброўніках таксама будзе дазволены аўтобусны рух і грузавы рух для транспартных сродкаў з краін Эўрапейскага Зьвязу, удзельніц Пагадненьня аб Эўрапейскай эканамічнай прасторы і Швайцарыі.

Варшава раней заяўляла пра гатоўнасьць адкрыць гэтыя два пераходы (Кузьніца была закрытая з 9 лістапада 2021 году, а Баброўнікі з 10 лютага 2023 году), але гэтыя пляны былі адкладзены пасьля рашэньня Літвы закрыць мяжу з Беларусьсю.

«Мы можам падзякаваць нашым партнэрам у Польшчы за тое, што яны трымалі памежныя пункты з Беларусьсю закрытымі значна даўжэй, чым плянавалася», — пракамэнтаваў 14 лістапада цяперашняе рашэньне Альгірдас Дабравольскас, дарадца прэм’ер-міністаркі Літвы Інгі Ругінене.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG