Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» ў траўні запусьціць рэйсы ў Туніс


У Тунісе, ілюстрацыйнае фота
У Тунісе, ілюстрацыйнае фота

У беларусаў налета зьявіцца магчымасьць адпачыць яшчэ ў адной афрыканскай краіне.

Нацыянальны авіяперавозьнік «Белавія» аб’явіў пра пляны пачаць чартэрную праграму ў Туніс. У кампаніі ўжо назвалі дату першага рэйсу.

Першы чартар зь Менску ў туніскі горад Энфіда павінен вылецець 22 траўня 2026 году. Палёты будзе выконваць самалёт Airbus A330-200.

Згодна з папярэднім плянам авіякампаніі, рэйсы будуць адбывацца кожныя 11-12 дзён. Час у дарозе складзе каля 8 гадзін.

Працаваць з кампаніяй наконт рэйсаў у Туніс будзе турыстычны апэратар «Інтэрсіці».

Сёлета «Белавія» анансавала запуск чартарнай праграмы ў Ярданію. Акрамя таго, традыцыйным кірункам многіх беларусаў у час адпрачынку ўжо шмат гадоў ёсьць Эгіпет.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG