Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС прапанавала ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць для тых, хто стаіць на «прафіляктычным уліку» ў міліцыі і не працуе


Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску, архіўнае фота
Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна ў Менску, архіўнае фота

Міністэрства ўнутраных справаў распрацавала законапраект, які прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць за «невыкананьне абавязкаў у працаўладкаваньні і лячэньні алькагалізму» для асобаў на «прафіляктычным уліку», перадае «Позірк».

Такую заяву начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі Аляксандра Купчэні распаўсюдзіла прэсавая служба МУС.

Сёньня на «прафіляктычны ўлік» ставяць:

  • асуджаных пасьля адбыцьця тэрміну пакараньня,
  • бацькоў, зь якіх суд пастанавіў спаганяць плату за ўтрыманьне дзяцей,
  • тых, хто ўчыніў хатні гвалт.

МУС таксама ў новым законапраекце прапануе ставіць на «прафіляктычны ўлік»:

  • тых, хто вярнуўся зь лячэбна-працоўных прафілякторыяў і
  • тых, хто ўчыніў хатні гвалт, нават калі пацярпелы бок заявіў пра прымірэньне.


«Тымі, хто не навучаецца і не працуе, па-ранейшаму ўчыняецца больш за палову злачынстваў. У асноўным — маёмасныя, што тлумачыцца іх імкненьнем атрымаць сродкі для існаваньня», — заявіў у сваю чаргу кіраўнік МУС Іван Кубракоў.

6 лістапада Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер зрабіць платнай мэдыцыну для тых, хто не заняты ў эканоміцы — не працуе або зьехаў з краіны.

У лістападзе беспрацоўныя і іхныя сем’і атрымалі пацяжэлыя квітанцыі на аплату камунальных паслугаў, бо цяпер поўны кошт плацяць усе, хто жыве ў кватэры ці доме, які належыць асобе, не занятай у эканоміцы.

Паводле розных ацэнак, Беларусь пасьля падзеяў жніўня 2020 году пакінулі ад 100 да 600 тысяч грамадзян.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG