Як адзначаецца ў паведамленьні арганізацыі, сёлета Нацыянальны прэс-клюб вызначыў 9 ляўрэатаў — журналістаў, якія за выкананьне сваіх прафэсійных абавязкаў апынуліся ў турме.
Фарыд Мэхралізадэ ў чэрвені 2025 году асудзілі ў Азэрбайджане на 9 гадоў турмы ў справе аб эканамічных злачынствах. Ён і яго адвакаты назвалі судовы перасьлед і вырак палітычна матываваным.
Ніку Новак асудзілі ў Расеі на 4 гады пазбаўленьня волі паводле абвінавачаньня ў супрацы з замежнай арганізацыяй.
Яшчэ 7 журналістаў прадстаўляюць працавалі ў мэдыйных арганізацыях, фінансаваных Агенцтвам ЗША па глябальных мэдыя (USAGM) у Віетнаме, Тайляндзе і М’янме.
«Гэтыя дзевяць журналістаў рызыкавалі сваёй свабодай, каб паведамляць праўду ў некаторых з самых небясьпечных месцах сьвету. Яны выконвалі працу свабоднай прэсы — асьвятлялі там, дзе іншыя спрабавалі навязаць маўчаньне — і рабілі яны гэта пад сьцягам СМІ, якія падтрымліваюцца ЗША. Іх мужнасьць заслугоўвае нашай глыбокай павагі», — сказаў прэзыдэнт Нацыянальнага прэс-клюбу Майк Балсама.
Цырымонія ўручэньня прэміі адбудзецца 9 сьнежня ў Вашынгтоне.
Форум