Фактычна паводле афіцыйнай статыстыкі адбылося падзеньне на 1,3 працэнтнага пункта.
У параўнаньні зь першым паўгодзьдзем адбыліся нэгатыўныя зьмены, тады прамысловасьць яшчэ спрацавала станоўча, хоць і з плюсам толькі 0,3 працэнтнага пункта.
Працягваецца зьніжэньне вытворчасьці прамысловай прадукцыі апрацоўчай прамысловасьці, што «цягне ўніз» іншыя паказьнікі. Яшчэ за першае паўгодзьдзе такі паказчык прамысловай вытворчасьці, як «забясьпячэньне электраэнэргіяй, газам, парам, кандыцыяваньне паветра» вырас на 1,3 працэнтнага пункта і дэманстраваў, што прамысловасьць павялічвае спажываньне рэсурсаў. Цяпер жа, па выніках студзеня-кастрычніка, вытворчасьць гэтых рэсурсаў зьнізілася на 0,1 працэнтнага пункта ў параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году.
Апрацоўчая прамысловасьць за студзень-кастрычнік скарацілася на 2 працэнтных пункта ў параўнаньні з такім жа пэрыядам мінулага году, у першым паўгодзьдзі яна дэманстравала прырост на 0,1 працэнтнага пункта.
Разам са скарачэньнем вытворчасьці зьнізіліся і запасы на складах. Калі за першае паўгодзьдзе запасы гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў прамысловасьці склалі 11 593,4 млн. рублёў, а суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці складалі 83,7%, то за чатыры месяцы сытуацыя крыху палепшылася. Як паведамляе Позірк, запасы гатовай прадукцыі на складах за студзень-кастрычнік склалі 81,2% месячнага аб’ёму вытворчасьці, ці 11 311 млн. рублёў. Выключэньнем зьяўляюцца запасы на прадпрыемствах Менска, там яны за 4 месяца значна вырасьлі. За паўгодзьдзе яны складалі 115% месячнага аб’ёма вытворчасьці, а за студзень-кастрычнік — ужо 120%.
Як паведамляе Эўразійскі банк разьвіцьця ў сваім аглядзе, стрымліваючым фактарам росту беларускай эканомікі зьяўляецца «скарачэньне выпуску прамысловай прадукцыі ва ўмовах ахаладжэньня зьнешняга попыту».
Форум