Як адзначаецца ў паведамленьні, сярод іх Натальля Чубоўская, Аляксей Прохараў, Уладзімер Патапенка, Іна Корбут, Ірына Мініх, Ганна Ўласенка, Уладзімер Казлоўскі, Натальля Пупкевіч, Сьвятлана Кашкель, Маргарыта Навумава, Максім Шуканаў, Андрэй Крывашэй, Іван Фалітар, Валерый Хацкевіч.
Цяпер ў сьпісе «Вясны» — 1247 палітвязьняў, а ў сьпісе яшчэ аднаго праваабарончага праекту dissidentby — 1300.
Назвалі дату разгляду апэляцыі на вырак супрацоўнікам BySol і ByHelp
Вярхоўны суд разгледзіць апэляцыю на завочны прысуд супрацоўнікам фондаў BySol і ByHelp.
Згодна зь інфармацыяй «Вясны», судовае пасяджэньне прызначылі на 16 сьнежня.
Летам Гомельскі абласны суд прызнаў вінаватымі супрацоўнікаў фондаў BySol і ByHelp і па сукупнасьці злачынстваў шляхам частковага складаньня пакараньня прызначыў: Андрэю Стрыжаку і Аляксею Лявончыку па 18 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Яраславу Ліхачэўскаму, Аляксею Кузьмянкову, Аляксандру Лапко і Аляксандру Падгорнаму па 16 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму і Аляксандры Жук — 16 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Іх судзілі завочна.
Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ». Дзе глядзець і слухаць
Гэта падкаст Ганны Соўсь пра тое, як Беларусь паступова ператвараюць у турму.
У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы пройдзем праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамогуць былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
Мы раскажам, як пабудаваны «Архіпэляг БЕЛАГ» знутры, на чым ён трымаецца, якія людзі там працуюць, на чый загад палітвязьняў катуюць і даводзяць да сьмерці. У падкасьце вы пачуеце парады былых палітвязьняў, былых сілавікоў і праваабаронцаў, як прайсьці «Архіпэляг БЕЛАГ» з найменшымі стратамі для псыхічнага і фізычнага здароўя.
Візуалізацыю падкасту разам з намі рабілі былыя палітзьняволеныя — Марыя Каленік, Лявон Халатран, Віктар Пархімчык, Анастасія Булыбенка, Натальля Карнеева і яшчэ некалькі чалавек, якія пажадалі захаваць ананімнасьць.
Новыя выпускі падкасту выходзяць кожны аўторак ад 2 красавіка на YouTube-канале Свабоды і асноўных падкаст-плятформах.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал Радыё Свабода, каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум