Перамога дазволіла зборнай Украіны заняць другое месца ў групе D і выйсьці ў плэй-оф адбору на ЧС-2026. Намінальна «хатні» матч Украіна праводзіла ў Польшчы (у Варшаве) з прычыны сытуацыі зь бясьпекай.
Украінскае выданьне «Трыбуна» зьвярнула ўвагу на банэры, якія разгарнулі ўкраінскія заўзятары. Гэта былі банэру ў падтрымку Ўзброеных сіл Украіны, а таксама банэры супраць Пуціна і Лукашэнкі.
Форум