Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка рэйсаў зь Беларусі ў Польшчу зьмяніла пункт уезду на мяжы


Пункт пропуску ў Бераставіцы, архіўны здымак з паветра
Пункт пропуску ў Бераставіцы, архіўны здымак з паветра

З 17 лістапада на беларуска-польскай мяжы для аўтобусаў адкрылі пункт пропуску «Бераставіца/Баброўнікі». Шэраг перавозьнікаў пераарыентавалі свае маршруты праз гэты пераход. Такія аўтобусы цяпер ня будуць заяжджаць у Берасьце.

Як расказалі Office Life прадстаўнікі службы продажу білетаў Infobus.by, рэйсы праз Бераставіцу ўжо зьявіліся ў раскладзе партнэраў-перавозьнікаў ТАА «Флайбус», ТАА «ЗЭТ» і DND Group Polska sp.z.o.o.

Кампанія «Флайбус» пачала штодзённыя аўтобусы Горадня — Беласток — Варшава, якія стартуюць, а 00:20, 08:10 і 13:00. Зваротныя рэйсы — а 08:00, 14:50 і 20:30.

ТАА «ЗЭТ» будзе езьдзіць з Горадні ў Беласток у 16:30 па нядзелях, панядзелках, серадах і чацьвяргах. Зваротны рэйс прадугледжаны, а 06:20 па аўторках, серадах, пятніцах і суботах.

DND Group Polska sp.z.o.o з 22 лістапада запускае рэйс Менск — Беласток — Варшава, а 16:30, які будзе ў раскладзе празь дзень. З 21 лістапада ўжо ёсьць у раскладзе і маршрут Варшава — Беласток — Менск, а 20:00, таксама празь дзень. Аўтобус заяжджае ў Ліду і Горадню.

Прадстаўнікі службы зьвяртаюць увагу пасажыраў на тое, што раней гэтыя рэйсы рухаліся праз пункт пропуску «Берасьце/Тэрэспаль». Цяпер жа пункт пропуску зьмяніўся, у выніку аўтобусы ня будуць заяжджаць у Берасьце. Пасажыры, якія набылі білеты зь Берасьця або ў гэты горад на названыя маршруты, могуць зьвярнуцца за поўным вяртаньнем грошай па месцы пакупкі білету.

Раней мы расказвалі, што білеты на аўтобусы ў Польшчу патаньнелі на тле адкрыцьця двух пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG