Дональд Трамп абвясьціў аб прызначэньні ў эфіры Truth Social у ноч на 23 студзеня, адзначыўшы, што Каран «даказаў сваю бясстрашную мужнасьць, калі, рызыкуючы ўласным жыцьцём, дапамог выратаваць мяне ад кулі забойцы ў Батлеры».
У Трампа стралялі ў ліпені мінулага году, калі ён выступаў на перадвыбарным мітынгу. Куля параніла Трампу правае вуха, адзін зь яго прыхільнікаў загінуў, двое былі параненыя. Стралка забілі супрацоўнікі спэцслужбаў.
Шон Каран працуе ў Сакрэтнай службе з 2001 году. Ён адказваў за ахову Трампа падчас і пасьля яго першага прэзыдэнцкага тэрміну. Пад камандаваньнем Карана было 85 чалавек.
У адрозьненьне ад іншых пасад ва ўрадзе або пасады дырэктара ФБР, прызначэньне кіраўніка Сакрэтнай службы не патрабуе пацверджання Сэнату.
Шон Каран зьменіць дырэктара Сакрэтнай службы Рона Роў, які выконваў абавязкі дырэктара зь ліпеня 2024 году.
Форум