Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку прынялі закон, які, паводле крытыкаў, легалізуе дзіцячыя шлюбы


Удзельнікі пратэсту супраць прапанаванага закону, які дазваляе непаўналетнім жанчынам выходзіць замуж, на плошчы Тахрыр у Багдадзе, Ірак. 8 жніўня 2024
Удзельнікі пратэсту супраць прапанаванага закону, які дазваляе непаўналетнім жанчынам выходзіць замуж, на плошчы Тахрыр у Багдадзе, Ірак. 8 жніўня 2024

22 студзеня парлямэнт Іраку прыняў папраўкі ў закон «Аб асабістым статусе», якія, паводле крытыкаў, фактычна легалізуюць дзіцячыя шлюбы, паведамляе Associated Press.

Цяпер законам вызначаны мінімальны ўзрост у 18 гадоў для ўступленьня ў шлюб у большасьці выпадкаў. Зьмены, прынятыя 22 студзеня, дазволяць духавенству кіравацца ўласнай інтэрпрэтацыяй ісламскага права, якое, на думку некаторых, дазваляе аддаваць дзяўчатак у шлюб у раньнім падлеткавым узросьце, ці, як у выпадку з джафарыцкай школай ісламскага права, нават ва ўзросьце 9 гадоў. Прадпісаньня гэтай школы прытрымліваюцца многія шыіцкія рэлігійныя аўтарытэты ў Іраку, адзначае выданьне.

Прыхільнікі зьменаў, у першую чаргу кансэрватыўныя шыіцкія заканадаўцы, назвалі папраўкі спосабам прывесьці закон у адпаведнасьць з ісламскімі прынцыпамі і паменшыць заходні ўплыў на ірацкую культуру.

Прыняцьце паправак да закону «акажа катастрафічнае ўзьдзеяньне на правы жанчын і дзяўчатак, паколькі шлюб у раньнім узросьце парушае правы дзяцей і парушае мэханізмы абароны жанчын пры разводзе, апецы і атрыманьні спадчыны», заявіла ў камэнтары АР Інтысар аль-Маялі, праваабаронца і сябра Ірацкай жаночай лігі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG