Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор МКС запатрабаваў ордэры на арышт лідэраў «Талібану» за перасьлед людзей па прыкмеце полу


Жанчыны ў Афганістане, ілюстрацыйнае фота
Жанчыны ў Афганістане, ілюстрацыйнае фота

Пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Ган запатрабаваў ордэра на арышт лідэра руху «Талібан» (прызнаны тэрарыстычным у шэрагу краін) Хайбатулы Ахундзады і галоўнага судзьдзі Афганістана Абдулы Хакані за перасьлед жанчын і людзей, якія не адпавядаюць чаканьням талібаў у сфэры гендэрнай ідэнтычнасьці і яе выяўленьня.

У заяве Хана гаворыцца, што пасьля ўважлівага расьсьледаваньня і на падставе сабраных доказаў ёсьць разумныя падставы меркаваць, што Ахундзада і Хакані нясуць адказнасьць за злачынствы супраць чалавечнасьці ў выглядзе перасьледу па прыкмеце полу ў адпаведнасьці з Рымскім статутам.

Гаворка ідзе пра пазбаўленьне жанчын асноўных правоў, уключаючы права на фізычную недатыкальнасьць і свабоду, на свабоднае перамяшчэньне і свабоду слова, на адукацыю, на прыватнае і сямейнае жыцьцё і на свабоду сходаў.

«Супраціў або супрацьдзеяньне „Талібану“ жорстка падаўлялася і душыцца праз учыненьне злачынстваў, уключаючы забойствы, турэмнае зьняволеньне, катаваньні, згвалтаваньні і іншыя формы сэксуальнага гвалту, гвалтоўныя зьнікненьні і іншыя бесчалавечныя акты», — гаворыцца ў заяве пракурора МУС.

Талібы прыйшлі да ўлады ў Афганістане ў 2021 годзе, і з таго часу ў жанчын у краіне амаль цалкам адсутнічаюць якія-небудзь правы. Паводле зьвестак ЮНЭСКА, больш за 1,4 мільёна дзяўчынак у Аўганістане пазбаўленыя магчымасьці вучыцца, і гэта ставіць пад пагрозу будучыню цэлага пакаленьня.

«„Талібан“ стварыў самы сур’ёзны крызіс у галіне правоў жанчын у сьвеце з моманту свайго прыходу да ўлады, — заявіла група Human Rights Watch, якая базуецца ў Нью-Ёрку. — Пад жорсткім праўленьнем „Талібана“ афганскія жанчыны і дзяўчынкі пражываюць свой найгоршы кашмар».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG