Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Італіі ў Беларусі паведаміла аб фактах махлярства зь візамі


Сьцяг Італіі
Сьцяг Італіі

Праблемы паўсталі з «запісам на прыёмы па візах».

У паведамленьні італьянскай дыпляматычнай місіі ў фэйсбуку гаворыцца:

«Пасольства Італіі выявіла, што некаторыя знаёмыя асобы займаюцца ашуканствам і прадаюць запіс на атрыманьне візаў».

Выглядае, гаворка ідзе пра супрацоўнікаў пасольства.

Пра кожны выпадак такога махлярства, як сьцьвярджаецца, амбасада інфармуе італьянскія ўлады.

«Асабліва непрыемна, што гэтым займаліся людзі, якім мы давяралі», — падкрэсьлілі дыпляматы.

У амбасадзе адзначылі, што падобныя дзеяньні цягнуць за сабой адпаведную адказнасьць.

Дыпляматычныя адносіны паміж Італіяй і Беларусьсю ўсталяваныя ў красавіку 1992 году. У тым жа годзе ў Менску адкрылі італьянскае пасольства.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG