Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у ЗША прыпыніў дзеяньне ўказу Трампа аб абмежаваньні грамадзянства па праве нараджэньня


Cудзьдзя Джон Кофэнар, які прыпыніў дзеяньне ўказу Трампа
Cудзьдзя Джон Кофэнар, які прыпыніў дзеяньне ўказу Трампа

Фэдэральны судзьдзя ў Сіэтле прыпыніў дзеяньне ўказа прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, якім абмяжоўваецца канстытуцыйнае права на грамадзянства па праве нараджэньня. Указ быў падпісаны Трампам 20 студзеня, піша Reuters.

Дональд Трамп у першы ж дзень на пасадзе прэзыдэнта ЗША прапанаваў новую трактоўку канстытуцыйнага палажэньня, якое датычыцца ўсіх дзяцей, народжаных на тэрыторыі ЗША — яны аўтаматычна становяцца грамадзянамі ЗША. У адміністрацыі новага прэзыдэнта палічылі, што гэтая норма не павінна тычыцца дзяцей замежнікаў, якія знаходзяцца ў ЗША незаконна ці нават законна, але на часовай аснове.

Праваабарончыя арганізацыі і ўрады некалькіх гарадоў і штатаў, у якіх пераважаюць дэмакраты, падалі ў фэдэральныя суды некалькі пазоваў супраць гэтага закону, піша ВВС.

Першы зь іх разгледзеў судзьдзя Джон Кофэнар у Сіэтле, штат Вашынгтон, пасяджэньне цягнулася ня больш за 25 хвілінаў. Судзьдзя часова прыпыніў дзеяньне ўказу, які павінен быў набыць моц з 19 лютага.

У адміністрацыі будзе магчымасьць аспрэчваць гэтае рашэньне ў судах больш высокай інстанцыі.

Указ Трампа, як адзначалі СМІ пасьля яго падпісаньня, непазьбежна сутыкнецца зь юрыдычнымі праблемамі, бо супярэчыць прэцэдэнтам Вярхоўнага суду і 14-й папраўцы да Канстытуцыі, прынятай у 1868 годзе. На працягу больш за 100 гадоў гэтая папраўка тлумачылася амэрыканскімі судамі на карысьць усіх дзяцей, якія нарадзіліся ў ЗША.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG