Рыгор Кастусёў прымае шмат лекаў, але адчувае сябе лепш, чым у верасьні-кастрычніку мінулага году. Тады было вельмі цяжка, расказалі сябры экс-палітвязьня «Нашай ніве». У санаторый, паводле іх, Кастусёў пакуль ня трапіў — плянуе туды паехаць у лютым.
Нягледзячы на праблемы са здароўем, у канцы мінулага лета Кастусёў шмат працаваў на агародзе ў вёсцы. Цяпер ён працягвае рамонт у сваёй шклоўскай кватэры, які распачаў яшчэ да арышту. Пытаньні здароўя па-ранейшаму забіраюць у былога палітвязьня шмат часу і сілаў.
- Старшыню БНФ Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 году. Яму прысудзілі 10 гадоў зьняволеньня па абвінавачаньні ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК). Палітыка вызвалілі 3 ліпеня 2024 году праз памілаваньне.
- Падчас зьняволеньня ў Рыгора Кастусёва знайшлі анкалягічную хваробу. Нягледзячы на дрэнны стан здароўя, яго зьмясьцілі ў памяшканьне камэрнага тыпу, а пазьней перавялі на крытую турму.
- У красавіку 2024 году, калі Кастусёў яшчэ быў за кратамі, яму зрабілі апэрацыю.
Форум