Генэральная асамблея ААН у панядзелак большасьцю галасоў прыняла рэзалюцыю аб вайне ва Ўкраіне, падрыхтаваную Кіевам і краінамі Эўропы. У ёй асуджаецца расейская агрэсія і зьмяшчаецца патрабаваньне як мага хутчэй скончыць вайну і пакрыць Украіне нанесеную шкоду.
Ці стала Беларусь расейскім вайсковым палігонам? Што зрабілі беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне? Як шмат беларусаў атрымалі прышчэпку ад «русского мира»? І ці плённа чакаць так званага «акна магчымасьцяў»?
У 16-ы пакет санкцыяў Эўразьвязу ў сувязі зь дзеяньнямі, якія пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасьці, сувэрэнітэту і незалежнасьці Ўкраіны, уключанае беларускае прадпрыемства «Інтэграл».
Па стане на 24 лютага 2025 году ў Беларусі як мінімум 41 чалавека асудзілі за данаты беларускім добраахвотнікам. За намер ваяваць на баку Ўкраіны асуджаныя 30 чалавек, за перадачу фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі ў СМІ — мінімум 93.
Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заяўлялі, што рыхтуецца іх двухбаковая сустрэча. Дата яе магчымага правядзеньня пакуль не агучана.
Замах на расейскага генэрал-лейтэнанта Ігара Кірылава ў сьнежні 2024 году, у выніку якога ён загінуў, хутчэй за ўсё, быў ня першым.
Старшыні Эўракамісіі, Рады Эўропы і Эўрапарлямэнту 24 лютага выступілі з супольнай заявай пра трэцюю гадавіну поўнамаштабнага нападу расейскіх войскаў на Ўкраіну.
Расейскія ўдзельнікі вайны з Украінай забілі ў расейскіх рэгіёнах як мінімум 240 чалавек.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Кір Стармэр у час паездак у Вашынгтон на гэтым тыдні паспрабуюць пераканаць прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аказаць абмежаваную вайсковую падтрымку эўрапейскім міратворчым сілам.
За першыя два месяцы 2025 году ўкраінскія бесьпілётнікі атакавалі як мінімум 18 аб’ектаў нафтавай прамысловасьці на тэрыторыі Расеі.
У Кіеў 24 лютага зьяжджаюцца кіраўнікі краін-партнэрак Украіны, а таксама структур Эўразьвязу.
24 лютага 2025 году — трэцяя гадавіна пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну. Акцыі, прымеркаваныя да гэтай даты, прайшлі або заплянаваныя ў многіх гарадах сьвету.
Канбэра і Вэлінгтан у гадавіну поўнамаштабнага ўварваньня расейцаў ва Ўкраіну прынялі новыя санкцыі ў дачыненьні Расеі і яе хаўрусьнікаў.
Дамы, школы і лякарні зьнішчаныя. Зьнікаюць цэлыя кварталы. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць маштабы разбурэньняў, нанесеных вайной Расеі супраць Украіны.
23 лютага, напярэдадні трэцяй гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня, ва Ўкраіне прайшоў форум «Украіна. Год 2025». Па форуме адбылася прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага.
ЗША выдаткавалі $65,9 мільярдаў на ваенную дапамогу Украіне. Яшчэ 3,9 мільярда даляраў, якія Кангрэс санкцыянаваў на ваенную дапамогу Кіеву, застаюцца нявыдаткаванымі.
Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі жыве ва ўкраінскім горадзе Буча, які ў 2022-м стаў сымбалем трагедыі ўкраінскага народу і ваенных злачынстваў расейскіх акупантаў. Захопнікаў з Бучы тады выбілі, аднак мір ва Ўкраіне не надышоў і дагэтуль.
20 лютага Ўкраіна нанесьла ўдар па нафтаперапамповачнай станцыі «Нававялічкаўская» ў Краснадарскім краі Расеі, якая абслугоўвае нафтаправод Ціхарэцк — Наварасійск-2, паведамілі 22 лютага ў Генштабе УСУ.
З прычыны расейскіх авіяўдараў па горадзе Канстанцінаўка ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 22 лютага загінулі сама меней два чалавекі, яшчэ чацьвёра параненыя, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Вадзім Філашкін.
На Чарнобыльскай атамнай станцыі, куды 14 лютага трапіў расейскі дрон, ратавальнікі-верхалазы праводзяць работы па частковым раскрыцьці канструкцыяў сховішча і ліквідацыі аднаго асяродку тленьня з паўночнага боку аркі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у пятніцу, што ён ня лічыць неабходнай прысутнасьць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага на перамовах, накіраваных на спыненьне ваеннага канфлікту з Расеяй.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне і Расеі Кіт Келаг назваў украінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага «адважным лідэрам краіны, якая ваюе». Ён напісаў пра гэта ў пятніцу ў сацсетцы X.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што рэспубліканцы ў палаце не імкнуцца да новага законапраекту аб падтрымцы Ўкраіны.
Паводле зьвестак Пэнтагону і Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі, расейскія страты параненымі складаюць каля 600 тысяч чалавек за ўвесь час вайны.
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода дасьледавала лёс украінскіх ваеннапалонных у Чачэніі, якіх на сёньня каля 150.
На фронце сытуацыя застаецца напружанай.
Магчымая сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна будзе залежаць ад таго, ці будзе дасягнуты прагрэс у завяршэньні вайны ва Ўкраіне, заявіў 20 лютага дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё.
Некалькі высокапастаўленых дзеячоў Рэспубліканскай партыі выступілі супраць апошніх заяваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з абвінавачваньнямі ў адрас яго ўкраінскага калегі Ўладзіміра Зяленскага.
Тры гады калёніі за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі — гэта першае вялікае інтэрвію з беларускай, якая атрымала рэальны турэмны тэрмін за фіксацыю расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі ў першыя тыдні поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Расея на тле перамоў з ЗША аб Украіне не спыняе тэрору мірных грамадзян.
Прэзыдэнт Францыі па выніках другога запар тэрміновага зьезду кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу ў Парыжы заявіў, што Францыя і яе хаўрусьнікі пагадзіліся, што правы Ўкраіны і праблемы эўрапейскай бясьпекі павінны быць прынятыя да ўвагі ў любым пагадненьні аб спыненьні вайны з Расеяй.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што эўрапейскія дзяржавы «павінны дзейнічаць цяпер, каб падтрымаць Украіну і ўмацаваць бясьпеку Эўропы».
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што расейскія войскі перасеклі мяжу з Украінай у раёне Курскай вобласьці. Рэгіён мяжуе з Сумскай вобласьцю Ўкраіны. У Дзяржаўнай памежнай службе і Ўзброеных сілах Украіны не пацьвердзілі інфармацыю, агучаную расейскім прэзыдэнтам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі перакананы, што каманда амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа дапамагае Расеі выйсьці зь міжнароднай ізаляцыі, якая стала наступствам поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.
Сярод віхуры дыпляматыі эўрапейскія лідэры актыўна пачалі гаварыць аб магчымай адпраўцы сваіх войскаў ва Ўкраіну. Як маглі б выглядаць міратворчыя сілы і наколькі гэта рэальна?
У Міністэрстве абароны Расеі ўвогуле ня згадваюць аб атацы на Самарскую вобласьць.
250 тысяч жыхароў Адэсы засталіся безь цяпла і сьвятла.
Афіцыйныя асобы ЗША і Расеі скончылі свае першыя перамовы аб спыненьні вайны ва Ўкраіне, а Кіеў і яго эўрапейскія саюзьнікі з трывогай назіраюць за гэтым збоку.
Расейскія войскі штодня атакуюць Украіну рознымі відамі узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраваным авіябомбамі.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў сустракаюцца ў Эр-Рыядзе для перамоваў з высокімі стаўкамі, якія могуць паўплываць на спыненьне вайны ва Ўкраіне і зьмяніць адносіны паміж Масквой і Вашынгтонам.
У часе агляду канфайнмэнту зафіксавалі пашкоджаньні вонкавай абшыўкі аркі і апорных канструкцый гаража.
За першыя два месяцы году бесьпілётнікі атакавалі як мінімум 16 аб’ектаў нафтавай прамысловасьці на тэрыторыі Расеі. Падлікі правяло выданьне ASTRA, якое рэгулярна паведамляла аб нападах са спасылкай на жыхароў рэгіёнаў і ўласныя крыніцы.
Як беларуская тэма прагучала на Мюнхэнскай канфэрэнцыі? Якім можа быць месца Беларусі ў перамоўным працэсе аб спыненьні вайны Расеі супраць Украіны? Якая можа быць роля дэмакратычных сілаў Беларусі ў выпадку ўгоды паміж адміністрацыяй ЗША і рэжымам Лукашэнкі?
Супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі (ФСБ) Расеі затрымалі ў Менску расейскага грамадзяніна Яўгенія Ўбіраева.
Эўрапейскія лідэры сабраліся ў панядзелак на надзвычайны саміт, каб абмеркаваць пляны прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа спыніць вайну ва Ўкраіне на фоне асьцярог, што іх адсунуць ад перамоваў.
У ліквідацыі наступстваў удару задзейнічалі дзьве групы скалалазаў, а трэцяя група замацавалася, каб часткова раскрыць канструкцыі абалонкі і загасіць ачагі тленьня.
Андрэй Кушняроў ваюе за Ўкраіну, зьяўляецца кіраўніком Асацыяцыі беларускіх добраахвотнікаў і ўкараняе на фронце робатаў для выратаваньня жыцьцяў.
Станцыю цалкам вывелі з эксплуатацыі.
Расея ў ноч на 17 лютага атакавала Ўкраіну 147 ударнымі дронамі і бесьпілётнікамі-імітатарамі.
Загрузіць яшчэ