Пра гэта паведамляе Менска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. 79-гадовы Тадэвуш Кандрусевіч мае анкалягічную хваробу.
13 сакавіка, у дзень 12-й гадавіны абраньня папы рымскага Францішка, у архікатэдральным касьцёле імя Прасьвятой Дзевы Марыі ў Менску адбудзецца богаслужэньне, на якім вернікі будуць маліцца за выздараўленьне папы Францішка і арцыбіскупа-эмэрыта Кандрусевіча. Узначаліць службу арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, дзейны мітрапаліт Менска-Магілёўскі.
Папа рымскі Францішак ад 14 лютага знаходзіцца ў клініцы «Джэмэлі» ў Рыме. Яму паставілі дыягназ «двухбаковае запаленьне лёгкіх». Нядаўна паведамлялася, што ён пайшоў на папраўку.
Тадэвушу Кандрусевічу 79 гадоў. У лютым 2023 году яму зрабілі апэрацыю па выдаленьні пухліны, у траўні 2024 году ён перанёс інфаркт і апэрацыю на сэрцы.
Кандрусевіч узначальваў Менска-Магілёўскую архідыяцэзію з 2007 году, у студзені 2021 года Папа Рымскі прыняў яго адстаўку. У жніўні 2020 году беларускія ўлады забаранілі Кандрусевічу ўезд у Беларусь. Ён неаднаразова заклікаў улады спыніць гвалт супраць пратэстоўцаў. У сьнежні 2020 году Кандрусевіч змог вярнуцца ў Беларусь.
Форум