Пра гэта паведаміла карэспандэнтка «Голасу Амэрыкі» зь Белага дома.
Маніторынгавая місія ААН у правах чалавека паведамляе пра «трывожны рост» у апошнія месяцы выпадкаў забойстваў украінскіх салдатаў, якія трапілі ў расейскі палон.
Апошнія некалькі дзён Расея і Ўкраіна правялі некалькі ўзаемных атак баявымі дронамі.
На захопніцкай вайне Расеі супраць Украіны загінуў вядомы расейскі чыноўнік.
Малады ўкраінскі салдат Уладзіслаў правёў некалькі дзён бязь ежы і вады, адбіваючы расейскія напады на бязьлюдныя пазыцыі ў Данецкай вобласьці Ўкраіны.
Расейскае ваеннае камандаваньне прадэманстравала, што яно гатовае ўдзельнічаць у апэрацыях, якія могуць працягвацца ад шасьці да дзевяці месяцаў. Яно, верагодна, зыходзіць з таго, што Уладзімір Пуцін ня мае намеру спыняць вайну ва Украіне ў бліжэйшай будучыні.
Аб маштабах наступстваў гэтага ўдару Ўкраіны не паведамляюць.
Расьсьледаваньне, праведзенае Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа, паказала, што кампаніі, якія прынамсі часткова належаць кітайскай дзяржаве, пастаўляюць важныя карысныя выкапні для расейскіх вытворцаў зброі, якая выкарыстоўваецца для атак на Ўкраіну.
Ва Ўкраіне пацьвердзілі пацэльваньне ў Валгаградзкі НПЗ.
У сярэдзіне сьнежня 2024 году некалькі аўкцыёнаў у продажы беларускіх угнаеньняў, якія знаходзяцца ў Жытомірскай і Мікалаеўскай абласьцях, не адбыліся праз адсутнасьць удзельнікаў. Гэтыя лоты плянуюць выставіць паўторна.
Расейскія войскі штодня абстрэльваюць памежныя, прыфрантавыя і тылавыя вобласьці Ўкраіны.
Правядзеньне вучэньняў тэрытарыяльных войскаў у Гомельскім раёне «зьвязана ня з тым, што тут побач Украіна, а з тым, што народ аб’ектыўна разумее, што сваю краіну трэба абараняць», — заявіў 29 студзеня начальнік Генэральнага штабу — першы намесьнік міністра абароны Павел Муравейка.
Санкцыі Эўразьвязу супраць Беларусі за падтрымку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне нязьменна пашыраюцца. 31 студзеня чакаецца ўхваленьне 16-га санкцыйнага пакету ЭЗ супраць Расеі і Беларусі.
Губэрнатар Смаленскай вобласьці Васілій Анохін заявіў аб «інтэнсіўнай атацы дронамі» на цывільныя аб’екты ў рэгіёне. У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што над Смаленскай вобласьцю «зьнішчылі і перахапілі» 11 украінскіх бесьпілётнікаў.
Амэрыканскія вайскоўцы на гэтым тыдні перакінулі каля 90 зэнітных ракет-перахопнікаў Patriot са склада ў Ізраілі ў Польшчу для дастаўкі ва Ўкраіну.
Расея плянавала забіць кіраўніка нямецкай кампаніі — вытворцы зброі Rheinmetall Арміна Папэргэра. Гэту інфармацыю, раней агучаную ў СМІ, пацьвердзіў намесьнік памочніка генсакратара NATO Джэймс Апатурай на паседжаньні камітэта Эўрапейскага парлямэнта па гібрыднай вайне, піша Politico.
Паведамленьне пра гібель беларуса распаўсюдзілі ўкраінскія СМІ.
У ноч на 28 студзеня ў выніку расейскіх абстрэлаў пацярпелі як тылавыя, так і прыфрантавыя вобласьці Ўкраіны.
У чэрвені 2024 году ў Галоўным упраўленьні выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны назвалі электронныя кампанэнты, якія вырабляюць у Беларусі на заводах «Інтэграл» (Менск), ААТ «Радыётэхніка» (Ашмяны Горадзенскай вобласьці) і «СКБ Захад» (Берасьце) для расейскай вайсковай тэхнікі.
У Менску яго чакаюць бацька, брат і пяцігадовы сын.
Вайсковая дапамога ЗША Ўкраіне ня спыненая, заявіў прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі, камэнтуючы рашэньне новай адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прыпыніць замежную дапамогу на 90 дзён.
У ноч на 25 студзеня Расея запусьціла па Ўкраіне дзьве ракеты і больш за 60 бесьпілётнікаў, гаворыцца ў паведамленьні Ваенна-паветраных сіл Украіны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра жаданьне сустрэцца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, каб, як ён сказаў, спакойна абмеркаваць пытаньні, якія выклікаюць узаемную цікавасьць.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан запатрабаваў ад Эўразьвязу дабіцца ад Украіны аднаўленьня транзыту расейскага газу. Ён пагражае заблякаваць працяг санкцый ЭЗ супраць Расеі ў выпадку, калі гэтага ня будзе зроблена.
У Офісе генэральнага пракурора Ўкраіны паведамілі аб завядзеньні крымінальнай справы паводле факту ваеннага злачынства Расеі.
Расейскі рэгіён быў атакаваны бесьпілётнікамі, паведаміў позна ўвечары 23 студзеня губэрнатар вобласьці Павел Малкоў.
Гэта ня першы выпадак, калі становіцца вядома, што расейскія вайскоўцы расстрэльваюць украінцаў, якія здаліся ў палон.
Расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы — адзін чалавек загінуў, 16 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку двухмесячнае дзіця.
Заходнія афіцыйныя асобы паведамілі Бі-бі-сі, што паўночнакарэйскія войскі панесьлі амаль 40% стратаў, з улікам загінулых і параненых, у баях на захадзе Курскай вобласьці Расеі ўсяго за тры месяцы.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што хоча як мага хутчэй скончыць вайну ва Ўкраіне, але яго імкненьне да міру павялічвае магчымасьць заключэньня пагадненьня, якое пакіне Кіеў без дапамогі.
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) апублікаваў даклад «Ціхае расейскае заваяваньне: Беларусь». Аўтар дакладу, аналітык ISW Джордж Бэрас, адказаў на пытаньні Свабоды.
Расея не спыняе ўдары па Ўкраіне і абвінавачвае яе ў абстрэлах сваёй тэрыторыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп яшчэ раз выказаўся пра вайну Расеі супраць Украіны і заявіў, што ён можа пагаварыць з Пуціным неўзабаве, не называючы тэрмінаў.
Дзесяць байцоў беларускага падразьдзяленьня «Тур», якія ўваходзяць у склад 225-га асобнага штурмавага батальёна УСУ, атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды Ўкраіны.
Колішняму кіраўніцтву абароны Харкаўскай вобласьці пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.
Каля ўкраінскай амбасады ў Празе адбылася акцыя ўшанаваньня загінулай беларускі.
У жніўні 2020 СМІ абляцеў здымак 19-гадовай Марыі Зайцавай, цяжка параненай на пратэстах у Менску. 17 студзеня 2025 году яна загінула ва Ўкраіне, на Пакроўскім кірунку. Свабода пагутарыла з камандзірам мэдычнай часткі, дзе пачынала вайсковую службу беларуска.
У жніўні 2020 году Марыі было 19 гадоў. Яна доўга аднаўлялася пасьля атрыманага на пратэстах раненьня. Пасьля 24 лютага 2022 спачатку дапамагала ўкраінскім уцекачам як валянтэрка, пасьля паехала ваяваць сама. 17 студзеня Марыя загінула, выконваючы баявое заданьне на фронце
Марыя удзельнічала ў пратэстах 2020 году і 9 жніўня была параненая шумавой гранатай у Менску каля стэлы.
Расея выкарыстала балістычныя ракеты.
Свабода атрымала эксклюзіўныя спадарожнікавыя здымкі і прааналізавала іх з вайсковымі экспэртамі.
З пачатку 2025 году гэта другая атака на расейскія нафтабазы.
Польшча падымала ў паветра сваю баявую авіяцыю.
Раніцай 14 студзеня ўкраінскія бесьпілётнікі правялі атакі на аб'екты ВПК горада Энгельс Саратаўскай вобласьці і сталіцы Рэспублікі Татарстан Казань.
У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі аб спробе Ўкраіны атакаваць баявымі бесьпілётнікамі кампрэсарную станцыю (КС) «Руская» у населеным пункце Гай-Кадзор (Краснадарскі край), якая пампуе газ у Эўропу праз трубаправод «Турэцкі паток».
Пра гэта амэрыканскі чыноўнік сказаў у інтэрвію ABC News.
Улады Ўкраіны некалькі дзён таму паведамілі аб захопе ў палон параненых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Гэта адбылося 9 студзеня ў часе баёў у Курскай вобласьці Расеі.
Раней пра захоп ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Украінскія вайскоўцы ў Курскай вобласьці Расеі ўзялі ў палон двух вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, паведаміў 11 студзеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Загрузіць яшчэ