У ноч на 24 траўня Расея нанесла адзін з найбольш цяжкіх удараў па Кіеву ад пачатку поўнамаштабнай вайны. Пашкоджаньні ёсьць ва ўсіх дзесяці раёнах гораду. Вядома пра двух загінулых. Пацярпелі 62 чалавекі, сярод іх двое дзяцей. Разбураныя шматпавярхоўкі, школы, інтэрнат, гандлёвы цэнтар.