Унівэрсытэты Беларусі працягваюць набор абітурыентаў на платную форму падрыхтоўкі. А вось конкурс на бюджэтныя месцы ўжо завершаны і ВНУ падводзяць вынікі ўступнай кампаніі 2024 году.
Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі заснаваў новую ўзнагароду — мэдаль Няскораных (Ларысы Геніюш). Яго будуць уручаць за заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды.
Краіны ЭЗ хацелі выдаць сумесную заяву з крытыкай афіцыйных вынікаў выбараў прэзыдэнта Вэнэсуэлы, але Вугоршчына наклала вэта на дакумэнт.
Пра завяршэньне будаўніцтва плота на мяжы зь Беларусьсю 31 ліпеня паведаміла Дзяржаўная кампанія нерухомасьці Латвіі (VNĪ), якая кіравала праектам.
31 ліпеня на электронным аўкцыёне пляцоўкі «БелЮрЗабесьпячэньне» прайшлі таргі, на якіх прадавалі зямельны ўчастак з лазьняй у вёсцы Мачаны Лагойскага раёну. Маёмасьць належала палітвязьню Віктару Бабарыку.
Украінская армія атрымала «невялікую» колькасьць зьнішчальнікаў F-16, сьцьвярджае агенцтва Bloomberg са спасылкай на крыніцы.
Па стане на 31 ліпеня ў Беларусі 1391 палітвязень, прызнаны такім праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
ЗША прыпыняюць выдзяленьне дапамогі ўраду Грузіі больш як на 95 мільёнаў даляраў, заявіў на канфэрэнцыі ў Сынгапуры дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен.
31 ліпеня полк імя Кастуся Каліноўскага абвясьціў пра закрыцьцё свайго рэкрутынгавага цэнтру ў Варшаве. Пра гэта ў тэлеграм-канале палку расказаў кіраўнік мабілізацыйнага цэнтру Павал Кухта.
Літоўская паліцыя распаўсюдзіла фатаздымак падазраванага ў нападзе на беларускую краму Kropka ў Вільні і просіць дапамагчы апазнаць зафіксаванага на ёй чалавека, паведамляе Delfi
У 2025 годзе беларускія ўлады плянуюць дасягнуць росту эканомікі на ўзроўні 4,1%, вынікае з заявы прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі 31 ліпеня на пасяджэньні прэзыдыюму Савету міністраў.
У Кішынёве супрацоўнікі Службы інфармацыі і бясьпекі (СІБ) сумесна з пракуратурай па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і асаблівых справах 31 ліпеня праводзяць ператрусы ў будынку парлямэнту Малдовы ў межах крымінальнай справы.
Людміла Ганчарэнка, жыхарка Чарнігава, правяла амаль год у Беларусі за кратамі. Яе гісторыю расказала DW.
У ноч з 30 на 31 ліпеня адбыўся самы масавы заход дронаў-камікадзэ тыпу «Шагед» у паветраную прастору Беларусі за ўвесь пэрыяд маніторынгу, сьцьвярджае маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Рыка Крыгер сапраўды хацеў паехаць ва Ўкраіну, але ў часе пошуку замежных вайсковых падразьдзелаў, якія ваююць у складзе ўкраінскага войска, трапіў на інтэрнэт-мэсэнджары, створаныя сілавымі органамі Беларусі для выяўленьня добраахвотнікаў.
Транзыт кантэйнэраў па сухапутным маршруце Кітай — Эўропа — Кітай працягвае ўстойліва расьці, адзначае расейскае выданьне 1520International з спасылкай на кампанію АТ «ОТЛК ЕРА», лідэра ў міжнародных кантэйнэрных чыгуначных перавозках паміж Эўропай і Азіяй.
Два гады таму падобнага мужчыну з такім жа годам нараджэньня МУС Беларусі абвясьціла ў вышук.
Справа можа тычыцца шпіянажу, але Вайсковая жандармэрыя Польшчы яшчэ вывучае абставіны.
Сытуацыя зь перасьледам хрысьціянаў у Беларусі ў ліпені 2024 году застаецца крытычнай, вынікае з маніторынгу «Хрысьціянскай візіі».
Літоўскі міністар перакананы, што Эўракамісія павінна прааналізаваць рашэньне Вугоршчыны «з пункту гледжаньня цэласнасьці Шэнгенскай зоны і папярэджаньня пагроз».
На волі ІТ-адмысловец захапляўся трыятлёнам. Цяпер яму пагражае вялікі тэрмін за ахвяраваньні.
Расейцы спрабуюць імпульсна наступаць на Харкаўшчыне, Данеччыне і на поўдні Ўкраіны.
Папярэднія два этапы адбыліся ў траўні і чэрвені. У іх удзельнічалі падразьдзелы Ўзброеных сіл Беларусі.
Заснавальніка і кіраўніка Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Станіслава Івашкевіча і аўтара відэапраграм мэдыяпраекту Сяргея Чалага ўнесьлі ў базу вышуку расейскага МУС. Раней паведамлялася пра знаходжаньне ў гэтай базе траіх былых супрацоўнікаў БРЦ, а цяпер журналістаў «Бюро Мэдыя», піша БАЖ.
Корпус вартавых Іранскай рэвалюцыі паведаміў, што Ісмаіл Ханія, палітычны лідэр палестынскай экстрэмісцкай групоўкі ХАМАС, прызнанай ЗША і ЭЗ тэрарыстычнай арганізацыяй, быў забіты ў сваёй рэзыдэнцыі ў Тэгеране падчас рэйду Ізраілю.
Падзеі 31 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Цэнтар дапамогі палка імя Кастуся Каліноўскага спыніў сваю дзейнасьць у офісе на вуліцы Крынічнай, 6 у Варшаве зь ліпеня, паведаміў Беларускі дом у Варшаве.
За шэсьць месяцаў 2024 году суды разгледзелі 14 816 крымінальных спраў з вынясеньнем прысудаў, па выніках апраўдалі 35 чалавек (0,24%).
Ізраільскае войска 30 ліпеня паведаміла пра нанясеньне ўдару па паўднёвым прыгарадзе Бэйруту. Цэльлю быў адзін з камандзіраў радыкальнай ісламісцкай групоўкі «Хезбала».
З справаздачы Google аб запытах на выдаленьне кантэнту вынікае, што беларускія ўлады неаднойчы прасілі выдаліць матэрыялы, якія, на іх думку, парушалі заканадаўства Беларусі ці наносілі шкоду рэпутацыі дзяржаўных дзеячаў.
Журналіст Радыё Свабода, аўтар праграмы «Атлас мира» Аляксандар Дуброўскі аналізуе, чым могуць скончыцца пратэсты ў Вэнэсуэле, зьвяртае ўвагу на разьяднанасьць вэнэсуэльскай апазыцыі і паказвае, што аб’ядноўвае Лукашэнку, Пуціна і Мадура.
29-30 ліпеня Мінабароны Беларусі праводзіць тактыка-спэцыяльнае вучэньне зь сіламі і сродкамі выведкі Заходняга апэратыўнага камандаваньня.
Лукашэнка памілаваў асуджанага на сьмяротнае пакараньне грамадзяніна Нямеччыны Рыка Крыгера, паведаміла 30 ліпеня ягоная прэс-служба.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Банкі Беларусі за першае паўгодзьдзе 2024 году выдалі фізычным асобам крэдытаў на 7,6 млрд беларускіх рублёў, сьведчыць статыстыка Нацбанку.
Беларуская ІТ-кампанія Flo, стваральнік папулярнага дадатку для жаночага здароўя Flo Health, прыцягнула $200 млн інвэстыцыяў, што ўзьняло яе рынкавы кошт да 1 млрд даляраў і дало ёй статус кампаніі-«аднарога».
Паводле зьвестак судовай статыстыкі, у першым паўгодзьдзі 2024 году ў Беларусі асудзілі 353 непаўналетніх, што на 27,9% больш, чым у 1-ым паўгодзьдзі 2023 году.
Менск выдасьць Анкары абвінавачанага ў забойстве грамадзяніна Турэччыны, вынікае з паведамленьня Генпракуратуры Беларусі.
Матэрыяльную шкоду ацанілі ў 1000 эўра.
На нарадзе прысутнічала прапагандыстка Людміла Гладкая, якая нядаўна апублікавала падрабязнасьці працэсу над грамадзянінам Нямеччыны.
Палітвязьня Юрыя Зянковіча будуць зноў судзіць 7 жніўня ў судзе Ленінскага раёну Магілёва, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пакуль іншыя краіны Эўразьвязу ўводзяць усё больш абмежаваньняў, вугорскі прэм’ер Віктар Орбан уключыў грамадзян Беларусі і Расеі ў пашыраны сьпіс на «нацыянальную карту».
Агульная працягласьць мяжы зь Беларусьсю складае 1084,2 кілямэтраў.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк сустракаўся са зьняволенымі калёніі № 15, што пад Магілёвам. Пра сустрэчу са словаў вязьня, які дагэтуль адбывае пакараньне ў калёніі, расказаў сваяк, які прасіў не называць ягонага імя.
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч назваў сваю акцыю Renaissance і абгрунтаваў яе тым, што «невыносна жыць у сьвеце, дзе скончыліся мастакі».
Гэтая структура будзе прапанаваць інвэстарам мэханізмы дасудовага ўрэгуляваньня спрэчак і пры неабходнасьці будзе залучаць юрыдычныя кампаніі для абароны нацыянальных інтарэсаў.
У клюба, які няўдала пажартаваў з падарункам на дзень нараджэньня ўдзельніка, пачаліся праблемы.
У сваіх заяўках на выплату па эўрааблігацыях інвэстары павінны гарантаваць адмову ад далейшых прэтэнзій да эмітэнта.
У Кіеве прадставілі вынікі дасьледаваньня «Уварваньне ў сьвядомасьць: 2 гады зламысных інфармацыйных апэрацый ва Ўкраіне і Беларусі». Яго правялі грамадзкая арганізацыя «Інтерньюз-Україна» супольна з тэхналягічнай кампаніяй LetsData.
Загрузіць яшчэ