Слуцкі стралковы клюб павіншаваў хлопца з днём нараджэньня, імітаваўшы затрыманьне. Цяпер у клюб прыйшоў сапраўдны АМАП.
Раней стала вядомай гісторыя, як слуцкі гідрабольны клюб Battlefield павіншаваў 15-гадовага падлетка з днём нараджэньня, імітаваўшы яго затрыманьне — на яго надзелі кайданкі, скамандавалі «мордай у падлогу», пасьля чаго прынесьлі торт, на якім трэба было задзьмуць сьвечкі.
Ролік клюб апублікаваў у інстаграме. Пасьля гэтага ў клюб прыйшлі самі сілавікі. Адзін з праўладных каналаў напісаў пра затрыманьне арганізатараў розыгрышу, якім выпісалі пратаколы за «дробнае хуліганства». Яны знаходзяцца ў ІЧУ.
Допіс у інстаграме зь відэа розыгрышу ўжо выдалены са старонкі, на якой зьявіўся.
Форум