Сем грамадзян Беларусі — пяць мужчын і дзьве жанчыны — забралі сабе жыцьцё з студзеня 2023 году да чэрвеня 2024 году ў Грузіі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак мясцовага МУС.
16 студзеня ў Менску адбылося ўзгараньне ў гандлёвым цэнтры «Сылюэт» і пажар на прадпрыемстве «Белмэдпрэпараты».
Даныя бартавых самапісцаў самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній», які ўпаў 25 сьнежня паблізу Актаў, паступілі ў Казахстан з Бразыліі, іх вывучаюць спэцыялісты, паведаміла прэс-служба міністэрства транспарту Казахстана.
У гатэлі «Шэратон» у Батумі позна ўвечары 14 студзеня зьбілі былога прэм’ер-міністра Грузіі і заснавальніка апазыцыйнай партыі «За Грузію» Георгія Гахарыя.
Экіпаж нафтавага танкера Eagle S зьбіраўся перарэзаць яшчэ адзін падводны энэргетычны кабэль і газаправод, калі фінскія ўлады затрымалі судна.
За два тыдні студзеня 2025 году ад зьнешніх прычын у Беларусі загінулі 10 дзяцей, паведаміла 14 студзеня прадстаўніца Генпракуратуры Вікторыя Фіневіч.
Хто дапамог знайсьці злачынца і атрымаў узнагароду, не паведамляюць.
Зь ліпеня па лістапад 2024 году ў сталіцы Літвы адбылося як мінімум восем выпадкаў нападу на беларускія мясьціны і асяродкі Вільні. Свабода пагаварыла з пацярпелымі ад дзеяньняў невядомых і атрымала адказ прадстаўнікоў літоўскай паліцыі аб хадзе расьсьледаваньня.
Агульная колькасць загінулых у амэрыканскім Лос-Анджэлесе ўзрасла да 24 чалавек — такія зьвесткі дэпартамэнту судова-мэдыцынскай экспэртызы акругі на вечар 12 студзеня.
У паўночна-заходняй кітайскай правінцыі Шэньсі адбыліся сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй.
Ад выбуху ў рэстаране ў горадзе Мост на паўночным захадзе Чэхіі 11 студзеня загінулі шэсьць чалавек, паведамляюць чэскія СМІ.
Аэрапорт Пулкава ў расейскім Санкт-Пецярбургу паведаміў пра часовае прыпыненьне прыёму і адпраўкі самалётаў праз складаныя ўмовы надвор’я.
Сьледчы камітэт паведамляе, што ўвечары 10 студзеня 28-гадовая кіроўца аўтамабіля Ford рухалася па вуліцы Касманаўтаў у Менску і зьбіла 8-гадовага хлопчыка, які пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У дзіцячым садку Асіповічаў у Магілёўскай вобласьці памерла двухгадовае дзіця. Раней пра гэта не паведамлялася. Цяпер Сьледчы камітэт праводзіць праверку надзвычайнага здарэньня.
З зоны бедства эвакуяваныя не менш за 180 тысяч жыхароў.
Уначы 10 студзеня карыстальнікі інтэрнэту ў Беларусі скардзіліся на праблемы з доступам да папулярных сэрвісаў. Гэта працягвалася прыкладна з 01:00 да 03:00 ночы. Расказваем, з чым гэта зьвязана і як тэхнічна магчыма.
Гэта адзін з самых разбуральных пажараў за ўсю гісторыю штату Каліфорнія.
У Сьледчым камітэце паведамілі, што міліцыянты загінулі ў выніку «неасьцярожнага абыходжаньня з зброяй».
9 студзеня каля 13-ай гадзіны дня кіроўца аўтамабіля Mercedes-Benz Sprinter пры праезьдзе рэгуляванага пешаходнага пераходу наехаў на хлопчыка. Той загінуў, паведамляе прэс-служба МУС.
Папярэдне высьветлена, што ў дзённы час 8 студзеня хлопчык 2023 году нараджэньня быў дома са сваёй маці і бабулямі.
Пракуратура Магілёўскай вобласьці вынесла папярэджаньні двум жыхарам Клімавіцкага і Клічаўскага раёнаў за парушэньне ўказу Лукашэнкі «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх бесьпілётных лятальных апаратаў».
У выніку магутнага землятрусу ў правінцыі Дынгры ў Тыбэце раніцай 7 студзеня, паводле апошніх зьвестак, загінулі сама меней 126 чалавек, яшчэ 188 пацярпелі, паведамляюць кітайскія ўлады.
Паводле апошніх зьвестак, сама меней 95 чаалвек загінулі і сотні дамоў былі разбураныя ў выніку землятрусу магнітудай 6,8, які адбыўся 7 студзеня ля падножжа Гімалаяў, паведамляе Reuters са спасылкай на кітайскія ўлады.
Сьнегапад і галалёдзіца ўнесьлі вялікія карэктывы ў працу дзясяткаў аэрапортаў па ўсёй Нямеччыне.
Суд у Хэльсынкі ў пятніцу зацьвердзіў арышт танкера «EAGLE S», западозранага ў пашкоджаньні кабэляў у Фінскай затоцы.
У Горках Магілёўскай вобласьці інспэктар ДАІ стрэліў у машыну, якую вёў падлетак.
Трагедыя адбылася ў раёне Сухарава ў беларускай сталіцы.
Польскаму жаўнеру, які адкрыў агонь у населеным пункце Мельнік побач зь беларускай мяжой, выставілі абвінавачаньні.
У заяве кампаніі Fingrid гаворыцца, што яна падала заяву ў акруговы суд Хэльсынкі з просьбай канфіскаваць Eagle S, каб дапамагчы забясьпечыць яе фінансавы пазоў аб кампэнсацыі шкоды, зьвязанай з паломкай падводнага электрычнага кабэля Estlink 2.
ФБР мяркуе, што Шамсуд-Дын Джабар, які заехаў на аўтамабілі ў натоўп людзей у навагоднюю ноч у Новым Арлеане, дзейнічаў сам-адзін.
У анэксаваным Крыме знайшлі два новыя ўчасткі разьліву нафтапрадуктаў, паведаміла прэс-служба МНС паўвострава.
За першыя 30 гадзін 2025 году (з 12 гадзін ночы 1 студзеня да 6 гадзін раніцы 2 студзеня) на пажарах у Беларусі загінулі 9 чалавек — амаль удвая больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024-га.
Улады ЗША расьсьледуюць, ці зьвязаныя наезд грузавіка на мінакоў у Новым Арлеане і выбух электрапікапа Tesla Cybertruck побач з гатэлем Trump International у Лас-Вэгасе.
У трагічным здарэньні загінулі і дзеці. Улады запэўніваюць, што гэта не змаганьне бандытаў паміж сабою. Падазраваны, аднак, раней трапляў у крымінальныя гісторыі.
Здарэньне адбылося ў Мельніку, а фігурантам стаў вайсковец, які ўдзельнічае ў ахове польскай мяжы ад нелегальнага перасячэньня з боку Беларусі.
Паводле апошніх зьвестак, сама меней 15 чалавек пацярпелі ў навагоднюю ноч у Беларусі ад пэтардаў і фаервэркаў, паведамляе МНС.
1 студзеня грузавік уехаў у вялікі натоўп на вуліцы Бурбон у французскім квартале Новага Арлеана. Ёсьць загінулыя і параненыя.
У заходнім раёне Бэрліна Шарлотэнбург два чалавекі атрымалі раненьні ў выніку нападу з нажом, некалькі мінакоў паспрабавалі гэтаму перашкодзіць і змаглі спыніць нападніка.
Дзевяць чалавек патанулі ў Беларусі за мінулы тыдзень, 23–29 снежня, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз штодзённых зводак МНС.
29 сьнежня Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі». Паводле яго, паветранае судна AZAL зьбілі «не спэцыяльна», але некаторыя колы ў Расеі хацелі «замяць пытаньне».
Самалёт «Азэрбайджанскіх авіяліній», які разьбіўся ў Казахстане, атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі», заявіў у нядзелю прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў.
179 чалавек, паводле апошніх дадзеных, загінулі пры крушэньні ў Паўднёвай Карэі пасажырскага самалёта авіякампаніі Jeju Air.
Пасажырскі самалёт разьбіўся пры пасадцы ў аэрапорце Муан у Паўднёвай Карэі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін папрасіў прабачэньня ў прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева за крушэньне самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній».
Адразу пасьля крушэньня самалёта Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL) у Азэрбайджане была створаная ўрадавая камісія па расьследаваньні катастрофы.
Азэрбайджанскі заканадаўца заявіў, што існуе «вельмі вялікая» імавернасьць таго, што катастрофа пасажырскага самалёта раней на гэтым тыдні была выкліканая расейскімі сыстэмамі супрацьпаветранай абароны, якія былі прыведзеныя ў баявую гатоўнасьць у сувязі з атакамі ўкраінскіх бесьпілётнікаў.
Авіяэкспэрт патлумачыў Свабодзе, як можна пераблытаць дрон і пасажырскі самалёт, ці варта закрываць аэрапорт у Гомлі і ці бясьпечна самалётам Belavia цяпер лятаць у Расею.
Кіраўнік «Росавиации» Дзьмітрый Ядраў упершыню пракамэнтаваў крушэньне самалёта Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны. Па словах Ядрава, «становішча каля Грознага ў часе авіякатастрофы было складанае», з прычыны нападаў бесьпілётнікаў уводзіўся плян «Дыван».
Самалёт авіякампаніі Azerbaijan Airlines (AZAL), які выконваў рэйс з Баку ў Грозны і пацярпеў крушэньне на захадзе Казахстану ў горадзе Актаў раніцай 25 сьнежня, зьбіла расейская сыстэма СПА. Пра гэта паведамляюць некалькі СМІ са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Азэрбайджану.
Загрузіць яшчэ