На відэа, якія вэрыфікаваў амэрыканскі тэлеканал CNN, дзясяткі пратэстоўцаў кідаюць розныя прадметы ў паліцыю каля прафэсійна тэхнічнай вучэльні ў Пучэне. Паліцыя б’е дэманстрантаў і кідае некаторых зь іх на зямлю.
Пратэсты пачаліся пасьля сьмерці студэнта 2 студзеня. Мясцовыя ўлады заявілі, што ён загінуў ад няшчаснага выпадку, але ў сацыяльных сетках зьявіліся абвінавачаньні, што ўлады пакрываюць забойства.
Кітайскія ўлады асабліва апасаюцца грамадзкіх пратэстаў пасьля дэманстрацый 2022 году супраць жорсткай палітыкі Пэкіну падчас эпідэміі Covid-19.
Форум