Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тыбэце адбыўся землятрус, каля сотні чалавек загінулі

абноўлена

Ратавальныя работы пасьля землятрусу
Ратавальныя работы пасьля землятрусу

Паводле апошніх зьвестак, сама меней 95 чаалвек загінулі і кал 130 атрымалі раненьні ў выніку землятрусу магнітудай 6,8, які адбыўся 7 студзеня ля падножжа Гімалаяў непадалёк ад аднаго з самых сьвятых гарадоў Тыбэта, паведамляе Reuters са спасылкай на кітайскія ўлады.

Сотні дамоў былі разбураныя. Многія людзі апынуліся ў пастцы, калі дзясяткі падземных штуршкоў скаланулі рэгіён Заходняга Кітая і мяжу з Нэпалам. Для пошуку людзей пад заваламі задзейнічана каля 1,5 тыс. ратавальнікаў. Ратавальныя работы ў кітайскай правінцыі Дынгры ўскладняюцца нізкімі тэмпэратурамі — ужо цяпер там -8 градусаў, а чакаецца -18. Мясцовыя ўлады паведамілі пра пашкоджаньні больш як 1000 дамоў.

Удар землятрусу адчуваўся па ўсім рэгіёне Шыгадзэ ў Тыбэце, дзе пражывае 800 000 чалавек.

Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся прыкладна за 80 км (50 міляў) на паўночны ўсход ад гары Эвэрэст. Раён зьяўляецца сэйсмічна актыўным, у ім пліты Індыі і Эўразіі сутыкаюцца і выклікаюць падняцьці ў Гімалайскіх гарах, дастаткова моцныя, каб зьмяніць вышыню некаторых з самых высокіх вяршыняў сьвету. Падземныя штуршкі таксама скалыналі будынкі ў суседніх Нэпале, Бутане і Індыі.

Геалягічная служба ЗША паведаміла, што землятрус меў магнітуду 7,1 і быў параўнальна неглыбокім, на глыбіні каля 10 кілямэтраў. Кітай зафіксаваў магнітуду 6,8.

Сярэдняя вышыня ў раёне вакол эпіцэнтру складае каля 4200 мэтраў, паведамляе Кітайскі сеткавы цэнтар землятрусаў у паведамленьні ў сацыяльных сетках.

Дзяржаўная тэлерадыёкампанія CCTV паведаміла, што ў радыюсе 5 кілямэтраў ад эпіцэнтру, які знаходзіўся за 380 кілямэтраў ад Лхасы, сталіцы Тыбэту, і прыкладна за 23 км ад другога па велічыні ў рэгіёне гораду Шыгацэ, знаходзіліся некалькі населеных пунктаў.

Вядома таксама, што падземныя штуршкі прымусілі выбегчы са сваіх дамоў жыхароў Катманду (сталіца Нэпалу месьціцца за 230 км ад эпіцэнтру). Ці ёсьць разбурэньні і ахвяры ў гэтай краіне, пакуль невядома.

За апошняе стагодзьдзе ў раёне, дзе адбыўся землятрус, адбылося 10 землятрусаў магнітудай, ня меншай за 6 балаў, паведамляе USGS.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG