Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў


Таблё аэрапорту ў Франкфурце-на-Майне, архіўнае фота
Таблё аэрапорту ў Франкфурце-на-Майне, архіўнае фота

Сьнегапад і галалёдзіца ўнесьлі вялікія карэктывы ў працу дзясяткаў аэрапортаў па ўсёй Нямеччыне.

Некалькі нямецкіх аэрапортаў зьмянілі расклад палётаў 5 студзеня празь сьнегапад і ледзяны дождж. Яны скасавалі і адклалі больш за 100 рэйсаў.

У Франкфурце, найбуйнейшым аэрапорце Нямеччыны, скасавалі 120 узьлётаў і пасадак з прыкладна 1090, заплянаваных на сёньня.

«Узьлётна-пасадачныя палосы павінны быць ачышчаныя, а яшчэ больш складанай і затратнай задачай зьяўляецца змаганьне з абледзяненьнем самалётаў», — адзначылі ў аэрапорце.

Дрэнная бачнасьць у небе таксама перашкаджае авіязносінам.

У суботу ўвечары ў Мюнхэне ў якасьці меры засьцярогі скасавалі 35 рэйсаў з агульнай колькасьці 750 вылетаў і пасадак, заплянаваных у другім па велічыні нямецкім аэрапорце.

Нямецкая мэтэаралягічная служба папярэдзіла аб ледзяным дажджы пасьля начнога сьнегападу і параіла грамадзянам пазьбягаць непатрэбных паездак.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG