9 студзеня каля 13-й гадзіны дня кіроўца аўтамабіля Mercedes-Benz Sprinter пры праезьдзе рэгуляванага пешаходнага пераходу наехаў на хлопчыка. Той загінуў, паведаміла прэс-служба МУС Беларусі.
Устаноўлена, што кіроўца рухаўся на забараняльны сыгнал сьвятлафора, паведамілі ў Сьледчым камітэце.
СК апублікаваў відэа здарэньня, на якім відаць, як школьнік стаіць на цэнтральным участку праезнай часткі, дзе праходзяць трамвайныя шляхі, а потым пачынае перабягаць дарогу перад аўтамабілямі, якія спыніліся на другой і трэцяй палосах. У гэты час па першай паласе на вялікай хуткасьці рухаўся мікрааўтобус, які і стаў прычынай гібелі хлопчыка.
Па факце аварыі завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 КК (парушэньне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасьцярожнасьці да сьмерці чалавека).
Здарэньне адбылося на праспэкце Чарняхоўскага ў Віцебску, удакладняе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом». Хлопчык атрымаў несумяшчальныя з жыцьцём траўмы і памёр у мэдычнай установе.
Форум