Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё больш жыхароў Беларусі гіне на пажарах


Архіўнае ілюстрацыйнае фота
Архіўнае ілюстрацыйнае фота

За першыя 30 гадзін 2025 году (з 12 гадзін ночы 1 студзеня да 6 гадзін раніцы 2 студзеня) на пажарах у Беларусі загінулі 9 чалавек — амаль удвая больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024-га, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Больш чым у 2,5 раза — з 3 да 8 — павялічылася ў гадавым вымярэньні колькасьць траўмаваных агнём грамадзян.

Такім чынам, на пачатку 2025 году пагаршаецца нэгатыўная тэндэнцыя 2024 году з узрослай сьмяротнасьцю на пажарах.

За мінулы 2024 год агонь забраў жыцьці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023 годзе; траўмаваў 558 чалавек ( на 6,7% больш, чым у 2023-ім — 523 чалавекі).

Паводле зьвестак МНС, у навагоднюю ноч адбылося тры пажары з трагічным вынікам. У вёсцы Вялікае Жажліна (Лепельскі раён Віцебскай вобласьці) агонь стаў прычынай гібелі мужчыны 1970 году нараджэньня, у Баранавічах Берасьцейскай вобласьці — мужчыны 1971 году нараджэньня, у вёсцы Будзенічы Старадароскага раёну Менскай вобласьці — таксама мужчыны 1971 году нараджэньня.

Удзень 1 студзеня на пажары загінуў гаспадар дома (1971 г.н.) у вёсцы Люшча Лунінецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, увечары — уладальнікі дамоў у пасёлку Баец Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскай вобласьці і вёсцы Буцэвічы Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Адзін быў 1971 году нараджэньня, другі — 1962 году.

У ноч на 2 студзеня агонь забраў жыцьці мужчыны (1971 г.н.) і жанчыны (1980 г.н.) у мястэчку Мір Карэліцкага раёну Горадзенскай вобласьці, раніцай — мужчыны (1962 г.н.) у вёсцы Рэкта Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG