Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвесткі з самапісцаў ляйнэра AZAL паступілі ў Казахстан, у тым ліку з перамовамі пілётаў перад катастрофай


На месцы крышэньня ляйнэра AZAL ў Казахстане. Актаў, 25 сьнежня 2024
На месцы крышэньня ляйнэра AZAL ў Казахстане. Актаў, 25 сьнежня 2024

Даныя бартавых самапісцаў самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній», які ўпаў 25 сьнежня паблізу Актаў, паступілі ў Казахстан з Бразыліі, іх вывучаюць спэцыялісты, паведаміла прэс-служба міністэрства транспарту Казахстана.

У Гепракуратуры краіны расказалі, што Казахстан накіраваў міжнародныя сьледчыя даручэньні ў Расею і Азэрбайджан у рамках прававога супрацоўніцтва.

Сьледчы камітэт Расеі паведаміў, што ў сувязі з крушэньнем самалёта AZAL прызначаная комплексная экспэртыза для ацэнкі дзеянняў дыспэтчарскіх службаў, сыстэмы арганізацыі паветранага руху і СПА на расейскім баку.

Тэлеграм-канал Baza, блізкі да расейскіх сілавых ведамстваў, сьцьвярджае, што ў яго распараджэньне трапіла поўная расшыфроўка перамоў экіпажа самалёта, які разьбіўся. Зь яе вынікае, што пасля некалькіх спроб пасадкі ў Грозным пілёты пачалі запытваць дадзеныя аб надвор’і ў Махачкале і Мінводах, але ў выніку самастойна вырашылі ляцець у Баку, а затым у Актаў.

Экіпаж скардзіўся на дрэнную сувязь. Перад тым, як паспрабаваць сесьці ў Грозным лётчыкі паведамілі аб тым, што былі страчаныя абодва сігналу GPS, вынікае з публікацыі Baza.

Крыніцу атрымання расшыфроўкі тэлеграм-канал не раскрывае. Афіцыйных публікацый перамоваў пілётаў, атрыманых у рамках расследавання, пакуль не было.

Паводле The Insider, дыспэтчары ў Грозным не папярэдзілі экіпаж авіяляйнэра AZAL, які разьбіўся, аб працы СПА па бесьпілётніках і дазволілі пасадку.

  • Самалёт «Азербайджанскіх авіяліній» 25 снежня выконваў рэйс з Баку ў Грозны. На борце знаходзіліся 67 чалавек.
  • 38 зь іх, у тым ліку трое чальцоў экіпажа, загінулі ў выніку крушэння пад Актаў.
  • Расследаваньне працягваецца, але асноўнай версіяй авіякатастрофы называюць пашкоджаньне фюзеляжа паражаючымі элементамі зэнітнай ракеты ў небе над Грозным.
  • Прэзыдэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў, што адказнасць за катастрофу «ляжыць на прадстаўніках Расейскай Фэдэрацыі». Аліеў запатрабаваў ад Расеі прызнання віны і пакараньня вінаватых.
  • Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прынёс прабачэнні за катастрофу азэрбайджанскага самалёта, але адказнасьці не ўзяў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG