Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Новым Арлеане ў ЗША кіроўца заехаў у натоўп, ёсьць загінулыя і параненыя

абноўлена

На месцы здарэньня
На месцы здарэньня

Сама меней 10 чалавек загінулі і больш за 35 атрымалі раненьні, калі грузавік уехаў у вялікі натоўп на вуліцы Бурбон у францускім квартале Новага Арлеана раніцай 1 студзеня, паведамляе Reuters.

Кіроўца грузавіка таксама адкрыў агонь і ўступіў у перастрэлку з паліцыяй, пры гэтым двое паліцыянтаў былі параненыя.

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША паведаміла, што расьсьледуе атаку ў Новым Арлеане як тэракт. У пазьнейшай заяве ФБР пацьвердзіла раней распаўсюджаную крыніцамі інфармацыю, што падазраваны —42-гадовы Шамсуд-Дзін Джабар — быў застрэлены праваахоўнікамі на месцы злачынства. У яго ў машыне (верагодна, арандаванай) знайшлі сьцяг групоўкі «Ісламская дзяржава». У заяве таксама сказана, што нападнік быў грамадзянінам ЗША і жыў у штаце Тэхас.

Прадстаўнікі паліцыі раней афіцыйна пацьвердзілі, што наезд, мяркуючы па ўсім, быў сплянаваным і наўмысным, з тым каб нанесьці шкоду як мага большай колькасці людзей, піша CNN. На месцы здарэньня таксама знайшлі меркавана выбуховыя прыстасаваньні, аднак пакуль не зразумела, ці не ідзе гаворка пра муляжы.

Губэрнатар Луізіяны Джэф Лэндры назваў тое, што здарылася «жахлівым актам гвалту».

Трагедыя адбылася на Бурбон-стрыт — адной з самых ажыўленых вуліц у цэнтры горада. Паводле CNN, у Новым Арлеане 1 студзеня пройдзе важны матч па амэрыканскім футболе паміж камандамі ўнівэрсытэтаў Джорджыі і Нотр-Дам, на які зьехаліся заўзятары зь іншых штатаў.

  • Нядаўна падобнае здарэньне адбылося ў Нямеччыне. Увечары 20 сьнежня ў Магдэбургу аўтамабіль уехаў у натоўп на калядным рынку. У выніку загінулі пяць чалавек, больш за 200 атрымалі раненьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG