«Украінскія баявыя бесьпілётнікі ў гэты час рабілі тэрарыстычныя атакі на цывільную інфраструктуру ў гарадах Грозны і Ўладзікаўказ. У сувязі з гэтым у раёне аэрапорту Грознага ўводзіўся рэжым „Дыван“, які прадугледжвае неадкладны сыход усіх паветраных суднаў з названай прасторы», — цытуе ТАСС кіраўніка «Росавиации».
Ядраў таксама заявіў, што ў аэрапорце Грознага быў густы туман, камандзір судна зрабіў дзьве няўдалыя спробы пасадзіць самалёт, пасьля спробаў яму прапаноўвалі іншыя аэрапорты, але ён вырашыў ляцець у Актаў.
Авіякампанія Azerbaijan Airlines, у сваю чаргу, заявіла, што, паводле дадзеных папярэдняга расьсьледаваньня, яе рэйс Баку — Грозны перад крушэньнем зазнаў «зьнешняе фізычнае і тэхнічнае ўмяшаньне».
25 сьнежня самалёт Embraer 190 авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які выконваў рэйс з Баку ў Грозны, пацярпеў крушэньне ў Актаў. У выніку крушэньня загінулі 38 пасажыраў, выжылі 29 чалавек. Reuters і Euronews са спасылкай на крыніцы ў Азэрбайджане сьцьвярджаюць, што самалёт быў зьбіты расейскай сыстэмай СПА. Па іх зьвестках, лайнэру не дазволілі прызямліцца ў ніводным з расейскіх аэрапортаў, нягледзячы на просьбы пілётаў аб аварыйнай пасадцы. Паветранаму судну загадалі ляцець праз Касьпійскае мора ў напрамку Актаў, а навігацыйныя сыстэмы самалёта былі заглушаныя.
Улады Расеі, Азэрбайджану і Казахстану афіцыйна не камэнтавалі прычыны, дзеля якіх пацярпеў крушэньне самалёт. Расьсьледаваньне працягваецца, на месцы крушэньня знайшлі чорныя скрыні. Сярод вэрсій, якія раней называлі розныя ведамствы і крыніцы СМІ, былі сутыкненьне з птушкамі, выбух кіслароднага балёна на борце і тэхнічная няспраўнасьць.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што Крэмль не зьбіраецца «выбудоўваць якія-небудзь гіпотэзы» да высноваў сьледзтва. Прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт AZAL зьмяніў курс «з прычыны пагаршэньня надвор’я». Сьпікер Сэнату Казахстану Маўлен Ашымбаеў назваў «спэкуляцыйнымі» спробы «рабіць нейкія высновы па фатаграфіі». Ён мае на ўвазе фатаграфіі, на якіх можна ўбачыць пашкоджаньні ў хваставой частцы самалёта.
Форум