У Керчы ў раёне гарадзкога пляжа «выяўлена нязначнае забруджваньне» на 1,8 кілямэтра.
Раней у чацьвер у МНС паведамілі аб новым выкідзе мазуту каля ўзьбярэжжа Чорнага мора — у раёне Анапы.
Усяго, паводле зьвестак ведамства, удалося сабраць і вывезьці амаль 73 тысячы тон забруджанага пяску і грунту.
Марспаслужба ўстанавіла, што ў патанулых частках танкераў «Волганефть» пашкоджаны чатыры танкі з мазутам, піша Мінтранс Расеі.
Паводле падлікаў спецыялістаў, у Чорнае мора выцекла каля 2,4 тысячы тон мазуту. У ведамстве заявілі, што такі мазут застывае пры тэмпературы. +25℃, а па шчыльнасьці ён амаль як вада ці цяжэйшы.
«У сьвеце няма выпрабаваных тэхналёгій для яго выдаленьня з тоўшчы вады. Таму асноўны спосаб — збор зь берагавой лініі, калі мазут выкідвае ў прыбярэжную зону», — гаворыцца ў паведамленьні.
Раней рэгіянальны апэрштаб паведаміў, што валянтэры выратавалі больш за 2,1 тысячы птушак у Анапе і Цямруцкім раёне Краснадарскага краю, пацярпелых у выніку бедзтва. Большасць пры гэтым памірае ад атручэньня нафтапрадуктамі.
15 сьнежня ў Керчанскім праліве пацярпелі крушэньне танкеры з мазутам «Волгонефть 212» і «Волгонефть 239». У раёне надзвычайнага здарэньня адбыўся разьліў паліва, нафтапрадукты вынесла на бераг.
25 сьнежня губэрнатар Кубані Веньямін Кандрацьеў увёў рэжым надзвычайнага становічша на ўсёй тэрыторыі рэгіёну. На наступны дзень урадавая камісія прыняла рашэньне ўвесьці надзвычайнае становішча фэдэральнага ўзроўню.
Форум