Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінскі суд ухваліў арышт танкера, западозранага ў пашкоджаньні кабэляў


Затрыманы танкер «EAGLE  S»
Затрыманы танкер «EAGLE  S»

Суд у Хэльсынкі ў пятніцу зацьвердзіў арышт танкера «EAGLE  S», западозранага ў пашкоджаньні кабэляў у Фінскай затоцы.

Судна, гружанае расейскім бэнзінам, затрымаў у сьнежні карабель Памежнай аховы Фінляндыі. Судна паставілі на стаянку ў порце Скельдвік, вядзецца расьсьледаваньне.

У пятніцу раніцай на танкер даставілі прадукты, перадае фінскі грамадзкі вяшчальнік Yle. Судна забесьпячэньня даставіла экіпажу пітную ваду, харчаваньне і кантэйнер для сьмецьця. На борце «EAGLE S» знаходзяцца прадстаўнікі фінскіх уладаў, напярэдадні яны пачалі партовую праверку стану танкера.

Адразу некалькі фінскіх кампаній, у тым ліку дзяржаўная Cinia, запатрабавалі канфіскаваць судна, каб кампэнсаваць нанесеную ім шкоду, папярэдне ацэненую у сотні тысяч эўра. Пры гэтым калі праверка выявіць значныя парушэньні на танкеры, яго эксплюатацыя будзе забаронена.

«EAGLE S» западозраны фінскімі ўладамі ў пашкоджаньні электралініі Estlink 2, пракладзенай паміж Фінляндыяй і Эстоніяй, і некалькіх кабэляў сувязі. Улады ЭЗ падазраюць, што пашкоджаньні былі нанесеныя наўмысна, у межах апэрацыі расейскіх уладаў.

Эўразьвяз называе танкер, які ходзіць пад сьцягам Астравоў Кука, часткай так званага расейскага ценявога флёту, створанага для абыходу санкцый, уведзеных супраць Масквы. Аб парушэньні санкцый канкрэтна гэтым суднам не паведамлялася.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG