Савецкага і расейскага актора Алега Янкоўскага памятаюць усе. Але ня кожны ведае, што «той самы Мюнхгаўзэн» многімі ніткамі зьвязаны з нашай краінай.
Вялікую Перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай Пуцін прыстасоўвае на патрэбы вайны ўва Ўкраіне. У «несьмяротных палках» зьяўляюцца партрэты расейцаў, якія загінулі ў Бахмуце і Аўдзееўцы. Лукашэнка яшчэ выступае на падтанцоўках. Але пры чым тут Беларусь?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Тэракты здараюцца ў розных краінах — і ў дэмакратыях, і ў дыктатурах. Але ёсьць прынцыповае адрозьненьне ў тым, як да тэрактаў ставіцца ўлада, а таксама ў тым, у якім выглядзе тэракты застаюцца ў гісторыі.
Сутнасна сёньняшнія рэпрэсіі ад сталінскіх не адрозьніваюцца нічым. Тыя самыя «чорныя вораны», ператрусы-пагромы ў кватэрах, арышты, тыя самыя турмы і прысуды на гады, вырваныя з жыцьця ні ў чым не вінаватых людзей.
«Якім чынам генацыд габрэяў, што праводзілі нацысты, ператварыўся ў „генацыд беларускага народу“ — невядома. Адбылася чарговая падмена паняткаў», — піша Сяргей Дубавец.
Сяргей Будкін выступіў з праграмным заклікам: «Адпусьціць Вільню, прыняць Вільнюс». Маўляў, замяніць у беларускай мове беларускую назву на сучасную літоўскую. Адкуль магла ўзяцца такая ідэя і што яна значыць?
Загрузіць яшчэ