Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На волю выйшла палітзьняволеная настаўніца кітайскай мовы Дар’я Хмяльніцкая


Дар’я Хмяльніцкая
Дар’я Хмяльніцкая

Раней жанчыну асудзілі на 5 з паловай гадоў пазбаўленьня волі.

Вядома, што Дар’я Хмяльніцкая выйшла з турмы пасьля памілаваньня. Як даведаліся праваабаронцы, Хмяльніцкая выйшла на волю яшчэ 12 сьнежня.

Дар’я Хмяльніцкая — літаратарка, перакладчыца з кітайскай на беларускую мову, аўтарка блогу «Кніжны Цмок». Скончыла філфак БДУ па спэцыяльнасьці «ўсходняя філялёгія», працавала настаўніцай беларускамоўнай гімназіі № 23 у Менску. У 2023 годзе заняла другое месца на конкурсе «Зярцала слоў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

Жанчыну затрымалі ў 2023 годзе.

Судовы разгляд крымінальнай справы пачаўся 22 красавіка 2024 году ў Менскім гарадзкім судзе. Дар’ю Хмяльніцкую абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт 342 («Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або ўдзел у іх»), ч. 2 арт. 361.3 («Вэрбаваньне, навучаньне, іншая падрыхтоўка ці выкарыстаньне беларусаў для ўдзелу на тэрыторыі іншай дзяржавы ў вайне, а таксама фінансаваньне або іншае матэрыяльнае забесьпячэньне такой дзейнасьці»).

26 чэрвеня ёй прысудзілі 5,5 года ва ўмовах калёніі агульнага рэжыму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG