Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША зафіксавалі першы выпадак сьмерці чалавека ад птушынага грыпу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У ЗША зафіксавалі першую сьмерць чалавека, заражанага птушыным грыпам.

Пра гэта паведаміў 6 студзеня Дэпартамэнт аховы здароўя Люізіяны, адзначыўшы пры гэтым, што пацыент меў спадарожныя захворваньні.

Пацыент, старэйшы за 65 гадоў, быў шпіталізаваны ў мінулым месяцы зь першым вядомым цяжкім выпадкам птушынага грыпу (H5N1) у краіне.

«Хоць бягучая рызыка для здароўя насельніцтва застаецца нізкай, людзі, якія працуюць з птушкамі, свойскімі птушкамі або каровамі ці якія маюць пастаянны кантакт зь імі, больш рызыкуюць», — гаворыцца ў заяве Дэпартамэнту аховы здароўя штату Люізіяна.

У заяве гаворыцца, што пацыент «заразіўся H5N1 пасьля кантакту зь некамэрцыйнай свойскай птушкай і дзікімі птушкамі», але ў штаце не было выяўлена ніякіх іншых выпадкаў заражэньня птушыным грыпам, а таксама доказаў перадачы вірусу ад чалавека да чалавека.

З пачатку 2024 году Цэнтар кантролю і прафілактыкі захворваньняў ЗША зафіксаваў 66 выпадкаў захворваньня на птушыны грып сярод людзей у Злучаных Штатах.

Колькасьць птушынага грыпу, які цыркулюе сярод жывёлаў і людзей, занепакоіла навукоўцаў таму, што ён можа мутаваць у больш небясьпечную форму, што патэнцыйна можа выклікаць сьмяротную пандэмію.

Птушыны ці курыны грып — гэта вірус, які часта прыводзіць да сьмерці заражаных птушак. Яго ўзбуджальнік пераносяць дзікія пералётныя птушкі.

Сусьветная арганізацыя аховы здароўя зафіксавала больш за 950 выпадкаў птушынага грыпу сярод людзей з 2003 году ў 24 краінах, у тым ліку мноства выпадкаў у Кітаі і Віетнаме.

Апошняя вялікая эпідэмія птушынага грыпу назіралася ў Эўропе зімой 2016/2017 гадоў — узбуджальнік хваробы трапіў разам зь пералётнымі птушкамі з Азіі. Тады давялося забіць сотні тысяч птушак, каб перадухіліць далейшае распаўсюджваньне вірусу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG