Але яна не абвергла словы, што Лукашэнка не кантраляваў тэрыторыю Беларусі ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня. Гэтыя заявы ў этэры «ПіКа Свабоды» абмяркоўвае ўкраінскі журналіст і публіцыст Віталь Портнікаў.
«Лічыць, што Лукашэнка не кантралюе Беларусь, — гэта таксама вялікае перабольшаньне. Лукашэнка — саюзьнік Пуціна. Ён цудоўна ведаў, на што ён ішоў, калі фактычна тэрыторыю сваёй краіны прадстаўляў як пляцдарм для нападу на Ўкраіну. Таму сьцьвярджаць, што Лукашэнка — гэта ахвяра абставінаў, што ён ня мог нічога зрабіць, — гэта проста не разумець беларускую палітыку», — кажа журналіст.
Прапанову Лукашэнкі ўдарыць па Мазырскім НПЗ, якая нібыта прагучала ў тэлефоннай размове зь Зяленскім, публіцыст называе «плыньню сьвядомасьці Лукашэнкі». У першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня ў яго былі зусім іншыя мэты, кажа Портнікаў.
«Лукашэнку трэба было, каб украінская дэлегацыя прыехала ў Беларусь і капітулявала перад Расеяй. І дзеля гэтага ён намагаўся прадэманстраваць Зяленскаму, што ён гатовы быць, як звычайна, мадэратарам. З тэрыторыі ягонай краіны была агрэсія супраць Украіны, а ён усё роўна мадэратар украінска-расейскіх перамоваў. І гэта была адзіная задача, а не таму, каб Зяленскі ўдарыў па НПЗ», — лічыць Портнікаў.
Публіцыст перакананы, што ўсё гэта Лукашэнка загадзя сплянаваў з Пуціным падчас неаднаразовых сустрэчаў пасьля паразы пратэстаў 2020 году.
«Калі ў Пуціна будзе намер ударыць па Ўкраіне з боку Беларусі, то ён гэта зробіць», — кажа Портнікаў.
Адзінай умовай заканчэньня вайны публіцыст называе зьнясіленьне Расеі і пералічвае варыянты таго, як гэта можа адбыцца.
«Калі рэальна працаваць з нафтавымі даходамі Расеі, яе саюзьнікамі, такімі як Кітай, калі рэальна працаваць з ваеннай дапамогай Украіне, заўважаць, што Пуцін ня хоча ўсеагульнай мабілізацыі, то тады можна казаць пра тое, што ў недалёкай будучыні можна прымусіць Пуціна спыніць агонь», — кажа Віталь Портнікаў.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.
Форум