Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: праваслаўныя вернікі Беларусі сьвяткуюць Каляды; дзень народзінаў Мікалая Аўтуховіча


Падзеі 7 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

Дзень у гісторыі

1610Галілео Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.

Партрэт Галілео Галілея, Юстус Сустэрманс, 1638
Партрэт Галілео Галілея, Юстус Сустэрманс, 1638

1929 — у Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1858 — Эліэзэр Бэн-Егуда, «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гебраізму, нарадзіўся ў вёсцы Лужкі Віленскай губэрні, цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласьці Беларусі.

Імпрэза памяці Элізэра Бэн-Егуды, вёска Лужкі, Беларусь, 2013
Імпрэза памяці Элізэра Бэн-Егуды, вёска Лужкі, Беларусь, 2013

1877 Стэфан Багушэўскі, кнігавыдавец і кніганоша, адзін з пачынальнікаў беларускага руху.

1888Дамінік Аніська, рэлігійны і грамадзкі дзяяч, дзяяч эміграцыі.

1896 Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст дыяспары.

Яўхім Кіпель
Яўхім Кіпель

1897Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР. У часы ягонага кіраваньня (1924–1927 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад Беларусі Віцебшчыны й Магілёўшчыны, адрэзаных Масквой амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. У 1926-м удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Гомля з Рэчыцай і яшчэ сямі паветаў. У часы сталінскіх рэпрэсіяў Адамовіч скончыў жыцьцё самагубствам (1937 г.).

Язэп Адамовіч
Язэп Адамовіч

1907Соф’я Друкер, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі.

1910Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.

1938 Валянцін Ждановіч, фатограф і фотамастак.

1939 Пётра Чавус, першы міністар абароны Рэспублікі Беларусь.

1952 Віталь Гарановіч, паэт, пэдагог.

1963Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Аўтуховіч, вэтэран афганскай вайны, прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч, палітычны вязень. У ліпені 2006 году нібыта за нясплату падаткаў быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці. У лютым 2009 году зноў затрыманы і ў 2010 годзе асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за знойдзеныя ў яго некалькі паляўнічых патронаў. Зноў затрыманы ў сьнежні 2020 году і ў кастрычніку 2022 году асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня, паводле афіцыйнай фармулёўкі, за кіраўніцтва «тэрарыстычнай групоўкай».

Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

У памяці

1943Нікола Тэсла, памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі.

Нікола Тэсла
Нікола Тэсла

1964Янка Журба, беларускі паэт.

1991Кандрат Крапіва, беларускі паэт, народны пісьменьнік Беларусі.

Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва

1995 Анатоль Ляляўскі, рэжысэр тэатра лялек, народны артыст Беларусі.

2017Антон Шукелойць, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху 1920-1930-х у Заходняй Беларусі, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010. Выступае Антон Шукелойць
29-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі, 2010. Выступае Антон Шукелойць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG