Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга на польскай мяжы — больш за 2000 аўтамабіляў


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

На беларуска-польскай мяжы працуе ўсяго адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў: Берасьце — Тарэспаль. Чэргі на ім павялічваюцца, больш за 2000 машынаў маюць выехаць у Польшчу зь Беларусі.

Як паведамляе памежны чат «ГраницаBY Беларусь-ЕС», па стане на 14 гадзін 6 студзеня на мяжы стаялі больш за 2300 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Па стане на 14 гадзін 5 студзеня выезду зь Беларусі ў Польшчу чакалі больш за 1800 легкавых аўто і 65 аўтобусаў.

Паводле інфармацыі з памежных чатаў, за суткі мяжу праходзіць каля 350–400 машын. Як адзначае выданьне «Наша ніва», з такім тэмпам людзям, магчыма, давядзецца стаяць у чарзе каля шасьці сутак.

Аўтобусы чакаюць пераходу мяжы да паўтара сутак. «Менсктранс» паведамляе, што аўтобусы прыбываюць у Варшаву і адпраўляюцца адтуль з істотным спазьненьнем.

Пасьля таго як Літва і Латвія забаранілі ўезд машын на беларускіх нумарах, Польшча засталася адзінай краінай, дзе дазволены ўезд такіх аўтамабіляў.

Яшчэ адзін дзейны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы, Казловічы — Кукурыкі, працуе толькі для грузавога транспарту.

  • Чэргі на межах Беларусі з краінамі Эўразьвязу ўтварыліся, бо ўрады Польшчы, Латвіі і Літвы закрылі большасьць памежных пераходаў. Адбылося гэта пасьля шматлікіх выпадкаў, калі мяжу зь беларускай тэрыторыі пераходзілі нелегальна. Наступствы мігранцкага ціску з боку ўладаў Беларусі, а таксама іх саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны сталі прычынай закрыцьця памежных пунктаў.
  • 8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць дзейнічаць два літоўскія памежныя пераходы — у Медніках і Салечніках.
  • Пасьля вынясеньня палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту Саюзу палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўленьня волі) 10 лютага 2023 году Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).
  • 19 верасьня 2023 году з прычыны павелічэньня наплыву нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і пункт пропуску Сілэнэ (Урбаны).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG