Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка, які балятуецца на сёмы прэзыдэнцкі тэрмін, зноў заявіў, што не трымаецца за ўладу


Аляксандао Лукашэнка. Архіўнае фота
Аляксандао Лукашэнка. Архіўнае фота

У 2021 годзе, у часе падрыхтоўкі да рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю аб фармальнай трансфармацыі сыстэмы ўлады ў Беларусі, Лукашэнка таксама заяўляў, што не зьбіраецца ўтрымліваць уладу «пасінелымі рукамі».

Аляксандар Лукашэнка, які ўжо больш за 30 гадоў знаходзіцца ва ўладзе і зноў балятуецца на пасаду прэзыдэнта, чарговы раз заявіў, што не трымаецца за ўладу і хоча пажыць пры праўленьні прэзыдэнта ад новага пакаленьня.

«Я не трымаюся за ўладу. Я зраблю ўсё для таго, каб ціха, спакойна перадаць гэтую галіну ўлады новаму пакаленьню. Таму што я спадзяюся яшчэ пры новай уладзе, і вы таксама, пажыць. Мае дзеці будуць жыць. Мае — ня тое, што гэта маё дзіця. Мае дзеці — вось гэтыя (якія яго сустракалі ў царкве ў Лагойску. — РС). Я хачу бачыць, як яны будуць жыць. Вось мая мэта. Таму гэта вялікая мая перавага, што я не спрабую сілай неяк утрымаць уладу», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Кожны раз перад выбарамі прэзыдэнта цягам усяго свайго праўленьня Лукашэнка заяўляў, што не трымаецца за ўладу.

У 2020 годзе, калі вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя, а на вуліцах пачаліся масавыя пратэсты супраць гэтага, Лукашэнка выкарыстаў сілу і зброю для разгону пратэстоўцаў. З таго часу, каб спыніць наяўнасьць іншай думкі на палітычнай прасторы, сілавыя органы, падначаленыя Лукашэнку, праводзяць ці не найбольш жорсткія з 1994 году рэпрэсіі супраць апанэнтаў.

У 2021 годзе, у часе падрыхтоўкі да рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю аб фармальнай трансфармацыі сыстэмы ўлады ў Беларусі, Лукашэнка таксама заяўляў, што не зьбіраецца ўтрымліваць уладу «пасінелымі рукамі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG