Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год колькасьць беларусаў, якія маюць ДНЖ у Літве, скарацілася на некалькі тысяч чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту беларусаў каля будынку офісу Эўракамісіі ў Вільні, зьвязаная з затрыманьнем беларускага вайскоўца Васіля Верамейчыка, лістапад 2024 году
Ілюстрацыйнае фота. Акцыя пратэсту беларусаў каля будынку офісу Эўракамісіі ў Вільні, зьвязаная з затрыманьнем беларускага вайскоўца Васіля Верамейчыка, лістапад 2024 году

На пачатак 2025 году ў Літве налічылі 57,5 тысячы грамадзян Беларусі зь дзейным дазволам на жыхарства ў краіне. За год іх колькасьць скарацілася на 4656 чалавек.

Згодна з статыстыкай Дэпартамэнту міграцыі МУС Літвы, на 1 студзеня 2025 году ў Літве пражывалі 57 511 грамадзян Беларусі зь дзейным дазволам на жыхарства.

За год колькасьць беларусаў з ДНЖ у Літве скарацілася на 4656 чалавек — на 1 студзеня 2024 году ў Літве пражывалі 62 167 беларусаў зь дзейным ДНЖ. За месяц, у параўнаньні з 1 сьнежня 2024 году, іх колькасьць скарацілася на 1893 чалавекі.

На пачатак 2024 году колькасьць беларусаў у Літве зь дзейным ДНЖ была на 13 363 чалавекі большая, чым на пачатак 2023 году (48 804 чалавекі), і ўдвая большая, чым на пачатак 2022 году (31 028 чалавек).

Паводле статыстыкі, за апошні год у Літве агулам скарацілася колькасьць іншаземцаў зь дзейнымі дазволамі на жыхарства. На пачатак 2025 году іх было амаль 218 тысяч, што на 3860 менш, чым год таму. Тым часам з 2022 па 2024 год колькасьць іншаземцаў зь дзейным ДНЖ у Літве расла: на пачатак 2022 году іх было каля 100,1 тыс., на пачатак 2023 году — 189,4 тыс., на пачатак 2024 году — 221,8 тыс.

  • За 8 месяцаў 2024 году (з студзеня па жнівень) у Літве не дазволілі жыць і працаваць амаль 36 тысячам іншаземцам і анулявалі 11,5 тысячы часовых дазволаў на жыхарства — у 3,3 раза больш, чым за той жа пэрыяд 2023 году. Часта гэта адбываецца таму, што спэцслужбы бачаць у знаходжаньні іншаземцаў у краіне пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
  • Намесьнік міністра ўнутраных спраў Літвы Арналдас Абрамавічус раней казаў, што цяпер прашэньні беларусаў аб прытулку правяраюць пільней праз пагрозу інфільтрацыі агентаў КДБ Беларусі.
  • Ад жніўня 2022 году ў Літве ўступілі ў сілу новыя папраўкі да Закону аб праўным статусе іншаземца. Згодна зь імі Дэпартамэнт міграцыі, атрымаўшы хадайніцтва іншаземца аб выдачы яму дазволу на жыхарства ў Літве, а таксама прымаючы рашэньне аб прытулку ці часовай абароне для іншаземца, абавязаны атрымаць ацэнку Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі (ДДБ) і паліцыі аб адсутнасьці пагрозы дзяржаўнай бясьпецы і грамадзкаму парадку ад гэтага чалавека, і толькі пасьля гэтага можа выдаваць ДНЖ. ДДБ, даведаўшыся, што ўладальнік ДНЖ ці візы нясе такую пагрозу, неадкладна інфармуе міграцыйную службу, і тая цягам тыдня анулюе адпаведныя дакумэнты. Зь лета 2022 году ДДБ рэгулярна рассылае іншаземцам анкеты для ацэнкі гэтай пагрозы.
  • Цяпер грамадзян Расеі і Беларусі, якія маюць або калі-небудзь мелі сувязі зь дзяржаўнымі структурамі, могуць дэпартаваць зь Літвы, нягледзячы на наяўнасьць у гэтай краіне працы, сям’і або бізнэсу. У групу рызыкі трапляюць былыя вайскоўцы-кантрактнікі, дзяржаўныя службоўцы, у тым ліку паліцыянты/міліцыянты, настаўнікі, работнікі прадпрыемстваў зь дзяржаўным удзелам і зьвязаных з абаронай. Можна паспрабаваць абскардзіць адмову ў судзе, але большасьць падобных справаў разьвязваюцца на карысьць дзяржавы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG