У эфіры БТ а 19:30 выступаў кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітрый Вус. Ягоная прамова заняла 7 хвілін з 30 дазволеных.
23 лістапада а 19:00 ў эфіры БТ выступіў кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч.
На прывакзальнай плошчы ў Менску ўсталяваны кругласутачны пікет у падтрымку кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
23 лістапада — пяты дзень агітацыі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі. Але яшчэ ніводзін штаб дэмакратычных кандыдатаў у рэгіёнах не забясьпечаны ўлёткамі ды іншымі друкаванымі матэрыяламі.
Пасьля таго, як учора яму прысудзілі 5 сутак зьняволеньня за арганізацыю пікету з заклікам байкатаваць выбары, рашэньне Чыгуначнага райсуду апратэставала пракуратура.
Праграма называецца: "Свабода і адказнасьць. Эканамічны рост. Незалежнасьць і эўраатлянтычны выбар".
20-гадовую Вікторыю Чыж пазбавілі працы пасьля таго, як зь яе начальнікам паразмаўлялі асобы ў цывільным.
Кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі распачалі агітацыйную кампанію ў рэгіёнах. На правакацыі і перашкоды з боку ўладаў і праўладных арганізацыяў, як гэта было ў часе выбараў 2006 году, яны пакуль ня скардзяцца.
Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла дадзеныя другога этапу маніторынгу беларускіх электронных і друкаваных СМІ ў справе асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Сябра гарадзкой камісіі ад БНФ падала скаргу на імя кіраўніка Менскай гарадзкой міліцыі.
Паводле скаргі віцебскага праваабаронцы старшыня Андрэй Маркоўскі выключаны са складу ўчастковай камісіі № 35 у Першамайскім раёне.
На пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч.
На сёньня былі прызначаныя радыёзвароты да выбаршчыкаў кандыдатаў у прэыздэнты Ўладзімера Някляева і Аляксандра Лукашэнкі. Як скарысталіся сваім правам кандыдаты?
Cтартаваў маратон тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў у прэзыдэнты. Кожны з кандыдатаў атрымае магчымасьць па два разы зьвярнуцца да выбарцаў па тэлебачаньні і столькі ж — па радыё.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч падае скаргу ў Цэнтральны выбарчы камітэт па факце публікацыі ў газэце «Беларуская ніва». З публікацыі вынікае, што 19 лістапада па тэрыторыі Беларусі пачаўся аўтапрабег пад лёзунгам «Мы за бацьку».
Беларускія праваабаронцы прапаноўваюць лічыць прадпрымальніка Андрэя Бандарэнку палітвязьнем і падрыхтавалі зварот у ААН пра катаваньні вязьня ў Бабруйскай калёніі.
Алесь Міхалевіч — другі кадыдат на прэзыдэнта, які выступаў па беларускім тэлебачаньні з прамовай. Міхалевіч выступаў на расейскай мове з устаўкамі па-беларуску. Выступ ён ладзіў у форме адказаў на пытаньні з сайту і сустрэчаў.
З 1 студзеня 2011 году дзейнасьць у сфэры гульнявога бізнэсу будуць ажыцьцяўляць выключна юрыдычныя асобы Беларусі.
22 лістапада стартаваў маратон тэле- і радыёвыступаў кандыдатаў у прэзыдэнты. Кожны з кандыдатаў атрымае магчымасьць па два разы зьвярнуцца да выбарцаў па тэлебачаньні і столькі ж — па радыё. Першым на беларускім тэлебачаньні выступаў Віталь Рымашэўскі.
ЦВК апублікаваў дэклярацыі кандыдатаў у прэзыдэнты. Аляксандар Лукашэнка задэкляраваў прыбыткі ў памеры 94 млн. 539 тыс. 101 рубель.
Кампанія «За справядлівыя выбары» ініцыявала зварот удзельнікаў прэзыдэнцкай гонкі ў Цэнтравыбаркам з прапановай забясьпечыць кругласуткавае дзяжурства на шэрагу выбарчых участкаў па ўсёй Беларусі.
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны й Леанід Судаленка замовілі ў гарвыканкаме пікет супраць датэрміновага галасаваньня.
Судзьдзя Чыгуначнага райсуду Віцебску Алена Цыганкова пакарала за несанкцыянаванае пікетаваньне з заклікам да байкоту прэзыдэнцкіх выбараў сябра КХП БНФ Яна Дзяжаўцава і беспартыйнага апазыцыянэра Барыса Хамайду.
У першыя дні агітацыйнай кампаніі ў рэгіёнах затрымалі некалькі актывістаў апазыцыйных кандыдатаў. За некаторыя агітацыйныя матэрыялы ўлада пагражае штрафам, а невядомыя наўмысна зьнішчаюць выбарчыя абвесткі.
Абласныя штабы Саньнікава й Някляева зьвярнуліся з супольнай заявай да Магілёўскага гарвыканкаму аб месцах правядзеньня агітацыйных пікетаў і масавых мерапрыемстваў кандыдатаў у прэзыдэнты.
Сёньня кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся з афіцыйным лістом у Цэнтральную выбарчую камісію. Ён прапануе ЦВК арганізаваць дадатковыя выступы ўсіх кандыдатаў па тэлебачаньні і радыё.
Кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімеру Някляеву не дазволілі выкарыстоўваць у сваім перадвыбарчым радыёзвароце фрагмэнты песень на свае вершы.
Кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся з афіцыйным запытам у Цэнтравыбаркам.
Віцебскі беспартыйны апазыцыянэр Барыс Хамайда і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў трапілі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі за тое, што выйшлі ў цэнтар гораду з плякатамі "Толькі байкот" і "Ўдзел у выбарчым фарсе — гэта здрада Радзіме".
22 лістапада Вярхоўны суд пачаў разгляд скаргі віцебскага прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага на адмову Цэнтравыбаркаму зарэгістраваць яго кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
Выступы кандыдатаў на прэзыдэнта па радыё пачаліся з прамоваў Віктара Цярэшчанкі і Яраслава Раманчука. Першыя ўражаньні: В.Цярэшчанка выступаў больш радыкальна, чым чакалася, Я.Раманчук -- больш памяркоўна.
Кандыдат на прэзыдэнты Яраслаў Раманчук распачаў сваю агітацыйную кампанію на беларуска-украінскай мяжы. Каля памежнага пераходу "Тамашоўка" ён выкапаў і абрынуў памежны слуп. Цягам дня кандыдат сустрэўся з прадпрымальнікамі на рынках, выбаршчыкамі Берасьця.
21 лістапада ў Гомелі – праз тры дні пасьля пачатку агітацыйнай кампаніі – зьявіліся абвесткі пра выступ на тэлебачаньні 22 лістапада кандыдата на прэзыдэнта ад беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Віталя Рымашэўскага.
Напярэдадні выбараў 19 сьнежня Свабода пацікавілася, як гэтыя людзі асабіста падтрымліваюць здаровы лад жыцьця, ці маюць яны нейкія мэдычныя праблемы, якія б крокі яны зрабілі на шляху паляпшэньня здароўя нацыі.
Віцебскі прадпрымальнік Уладзімір Правальскі абскардзіў у Вярхоўны суд адмову Цэнтравыбаркаму ў рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.
У кампаніі для абраньня прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь пачаўся чарговы этап — агітацыя за кандыдатаў на найвышэйшую дзяржаўную пасаду. Цягам амаль месяца 10 прэтэндэнтаў будуць карыстацца магчымасьцю давесьці да выбарцаў сваю праграму.
Ці чакае Беларусь пераменаў? Каго бачаць беларускія выбарцы ў натоўпе кандыдатаў? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць Сяргей Астраўцоў, Юры Варонежцаў і Вольга Карач.
Сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла падаў у Вярхоўны суд скаргу на рашэньне Цэнтральнай выбарчай камісіі аб рэгістрацыі Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзыдэнта.
Актывісты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падсумавалі вынікі назіраньня за чарговым этапам выбарчай кампаніі.
Выступы кандыдатаў таксама можна будзе слухаць на нашым сайце. Штодня ў эфіры і на сайце – аналіз зьместу, рэакцыя слухачоў.
На асабістую сустрэчу з выбарцамі сёньня прыйшоў кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў. Яго прыхільнікі ўсталявалі намёт каля Камароўскага рынку, разгарнулі бел-чырвона-белыя і эўрапейскія сьцягі, раздавалі сінія стужкі, газэты з інтэрвію кандыдата.
У менскім Доме літаратара на вуліцы Фрунзэ, 5 адчынілася грамадзкая прыёмная кандыдата Аляксандра Лукашэнкі. У першай палове дня на прыём запісалася каля пяцідзесяці грамадзянаў, якія прыйшлі найперш са сваімі скаргамі і нявырашанымі праблемамі.
Ад сёньня пачаўся этап агітацыі за кандыдатаў на прэзыдэнта. Ён будзе доўжыцца амаль месяц — да 18 сьнежня, апошняга дня перад галасаваньнем. Якім атрымаўся старт агітацыі, удакладняюць карэспандэнты «Свабоды».
19 лістапада рэпартаж расейскага тэлеканалу пра пачатак агітацыйнай кампаніі па выбарах прэзыдэнта Беларусі быў выразаны цэнзурай і не паказаны на тэрыторыі РБ.
Старшыня міжнароднага камітэту парлямэнту Чэскай Рэспублікі Давід Вадражка і ягоны намесьнік Ян Гамачак бачаць пэўныя знакі лібэралізацыі ў Беларусі. Аднак яны занепакоеныя тым, што прыкметы дэмакратызацыі могуць насіць толькі касмэтычны характар.
У выпусках навін трох агульнанацыянальных дзяржаўных тэлеканалаў у паведамленьнях аб рэгістрацыі кандыдатаў не была агучаная галоўная інфармацыя: хто ж змагаецца за пасаду прэзыдэнта.
Напярэдадні выбараў 19 сьнежня Свабода пацікавілася, што думаюць пра стан здароўя прэзыдэнта або прадстаўленьне кандыдатамі на прэзыдэнцкую пасаду адпаведных мэдычных даведак у ЦВК кандыдаты на прэзыдэнта Беларусі, як самі гэтыя людзі падтрымліваюць здаровы лад жыцьця і з чаго б яны пачалі зьмены ў айчыннай ахове здароўя.
"Выбарчая кампанія зьнешне праходзіць больш дэмакратычна, але што да выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу, тут лібэралізацыі ня бачна", — такую выснову зрабілі актывісты кампаніі "Праваабаронцы за справядлівыя выбары".
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў 19 лістапада праводзіць у Варшаве, як ён выказаўся, "закрытыя сустрэчы".
Загрузіць яшчэ