З аршанскімі выбарцамі 27 лістапада сустрэліся адразу два кандыдаты на прэзыдэнта
Яны намагаюцца адмяніць пастанову аб месцах для агітацыі і правядзеньня масавых мерапрыемствах кандыдатаў у прэзыдэнты.
Дзяржаўныя газэты зьмясьцілі праграму Аляксандра Лукашэнкі. Яе камэнтуе эканаміст Леанід Заіка.
Чым быў адметны мінулы тыдзень перадвыбарчай кампаніі?
Цэнтравыбаркам просіць штаб Рыгора Кастусёва вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, якое выдалі на імя Мікалая Аўтуховіча. Сваякі Андрэя Бандарэнкі даведаліся пра тэрмін, пасьля якога вязьня мусяць выпусьціць з памяшканьня камэрнага тыпу.
26 лістапада ў эфіры Першага нацыянальнага тэлеканалу былі заплянаваныя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. Але выступіў адзін Някляеў.
Уладзімер Някляеў выступаў артыстычна і нават неяк эмацыйна. Ён быў самы тэатральны. Таму добра трымаў увагу выбаршчыкаў, тэлегледачоў.
На сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта, якая праходзіла ў Доме культуры інвалідаў па зроку, сабраліся каля сотні жыхароў Воршы.
Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў пасьля свайго выступу на тэлебачаньні сустрэўся з выбарцамі. Падчас гэтай сустрэчы ён выступіў зь некалькімі заявамі, у тым ліку выказаў пагрозу падаць у суд на Лукашэнку.
26 лістапада а 19-й гадзіне па першым канале беларускага тэлебачаньня выступіў кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Аляксандар Лукашэнка правам перадвыбарчага выступу не скарыстаўся.
44 выбарчыя ўчасткі будуць працаваць за межамі Беларусі падчас сёлетніх прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта на тры болей, чым было на папярэдніх. Мяркуецца, што гэтым разам за мяжой прагаласуюць каля дзесяці тысяч чалавек.
Тэкст праграмы кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага перададзены для публікацыі ў чатыры рэспубліканскія і шэсьць абласных газэт. Уладзімер Някляеў зьбіраецца перадаць сваю праграму для публікацыі 27 лістапада. Кандыдат у прэзыдэнты Дзьмітры Вус паведаміў, што «Советская Белоруссия», «Звязда» і «Минский курьер» адмовіліся друкаваць яго перадвыбарчую праграму.
Славуты беларускі пісьменьнік нарадзіўся ў Воршы 26 лістапада 1930 году. І з 1990-х гадоў — ад пачатку беларускай незалежнасьці — гэтую дату на ягонай малой радзіме адзначаюць штогод.
Колькасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2010 году склала 9.484,3 тысяч чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 15,7 тысяч чалавек.
Міліцыя Менску завяршыла праверку заявы аб фальсыфікацыі выбараў у Палату прадстаўнікоў 2008 году па акрузе, дзе балятаваўся лідэр АГП Анатоль Лябедзька.
30 лістапада на сваім пасяджэньні Цэнтравыбаркам разгледзіць прапанову грамадзянскай кампаніі «За справядлівыя выбары» аб магчымасьці кругласутачнага назіраньня падчас датэрміновага галасаваньня, якое пачнецца 14 сьнежня.
Апазыцыйныя актывісты з рэгіёнаў Беларусі, сябры ініцыятыўных груп кандыдатаў на прэзыдэнта скардзяцца, што першы тыдзень агітацыйнай кампаніі змарнаваны. Асноўная прычына — няма друкаванай прадукцыі.
Старшыня ЦВК Л.Ярмошына заявіла, што, калі будуць афіцыйныя пацьверджаньні таго, што выбарчую кампанію кандыдатаў аплочваюць замежныя дзяржавы, то камісія вымушана будзе скасаваць рэгістрацыю Някляева і Саньнікава.
Апазыцыйныя кандыдаты праводзяць сустрэчы з выбарцамі ў розных гарадах Беларусі. Пакуль на перадвыбарчыя сходы прыходзіць няшмат людзей.
Кандыдату ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгору Кастусёву патэлефанавала супрацоўніца ЦВК Надзея Кісялёва і папрасіла тэрмінова вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча.
У Круглым начальнік мясцовай міліцыі забараніў жыхарцы райцэнтру Зінаідзе Мілешчанцы праводзіць агітацыйны пікет за кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына сёньня на просьбу "Свабоды" пракамэнтавала ўчорашняе выказваньне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што выбарчая кампанія кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава фінансуецца Расеяй.
Раніцай 26 лістапада ў эфіры дзяржаўнага радыё выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Рыгор Кастусёў. Ці апраўданая практыка даслоўнага паўтору выступаў кандыдатаў у радыё і тэлеэфіры?
Кандыдату ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгору Кастусёву ў чацьвер патэлефанавала супрацоўніца ЦВК і папрасіла тэрмінова вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча.
Карэспандэнты “Свабоды” пацікавіліся рэакцыяй У.Някляева і А.Саньнікава на заяву А.Лукашэнкі ў інтэрвію газэце Le Figaro, што яны - “людзі, якія фінансуюцца Расеяй”.
25 лістапада ў жывым эфіры Першага каналу Беларускага тэлебачаньня выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Яраслаў Раманчук і Віктар Цярэшчанка.
Выступы Яраслава Раманчука і Віктара Цярэшчанкі ў выбарчым эфіры Беларускага тэлебачаньня аналізуе Ўладзімер Глод.
На беларускае тэлебачаньне ўрэшце дапусьцілі прадстаўнікоў апазыцыі, кандыдатаў у прэзыдэнты. Дазволілі ў дзьвюх паўгадзінных выступанах прамаўляць усё, што заўгодна — без купюр, без цэнзуры. Якое ўражаньне ад тэлеэфіру ў саміх палітыкаў, як іх публічныя выступы ацэньваюць прафэсіяналы?
А 19:30 25 лістапада на тэлебачаньні — выступ Віктара Цярэшчанкі.
25 лістапада а 19-й гадзіне на Першым канале беларускага тэлебачаньня — перадвыбарчы высутуп кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука.
Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію францускай газэце «Фігаро» выказаўся пра некаторых кандыдатаў у прэзыдэнты, якія разам зь ім удзельнічаюць у выбарчай кампаніі за пост прэзыдэнта Беларусі.
Напярэдадні заўтрашняга 80-годзьдзя славутага беларускага пісьменьніка віцебскія ўлады і сябры праўладнага СПБ усклалі кветкі да помніка Караткевічу. На тое, што ён даўно вымагае рэстаўрацыі, чыноўнікі зноў не зьвярнулі ўвагі.
Першыя сустрэчы кандыдатаў з выбарцамі ў рэгіёнах нярэдка праходзяць у паўпустых залях. Апазыцыя пакуль не скарыстоўвае нават тыя магчымасьці, якія дазваляе сёлета мясцовая ўлада.
Як вы ацэньваеце акцыю 24 лістапада ў Менску і ці пойдзеце на плошчу 19 сьнежня? Адказваюць Рыгор Кастусёў, Дзьмітры Вус, Аляксей Міхалевіч, Віктар Цярэшчанка, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саньнікаў.
Цэнтравыбаркам на сваім пасяджэньні 30 лістапада плянуе разгледзець пэрсанальнае пытаньне адносна ўдзелу кандыдатаў у сустрэчы з выбарцамі на Кастрычніцкай плошчы 24 лістапада.
Калі з боку кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі будуць працягвацца заклікі да несанкцыянаваных акцыяў, "праваахоўныя органы прымуць меры рэагаваньня".
Заведзеная крымінальная справа па факце нападу на актывістку штабу Андрэя Саньнікава.
30 лістапада Цэнтравыбаркам разгледзіць пытаньне аб удзеле кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага і Мікалая Статкевіча ў несанкцыянаванай вулічнай акцыі 24 лістапада.
Віцебскі апазыцыянэр пайшоў агітаваць за байкот выбараў з плякатам: "Безь легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў зь легітымным вынікам".
24 лістапада каля 17:30 невядомы зьбіў Валерыю Краўчанку, сябру ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава.
На пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі.
Ніякіх санкцыяў у дачыненьні да кандыдатаў у прэзыдэнты, якія арганізавалі сустрэчу з выбарцамі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менску, пакуль няма.
Некалі Бацькам называлі кандыдата ад улады прэм'ер-міністра В.Ф. Кебіча, а Лукашэнка быў незалежным, апазыцыйным кандыдатам, за выкананьнем чыіх правоў строга сачылі назіральнікі ад Эўразьвязу.
Кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус патлумачыў "Свабодзе", чаму сёньня раніцай па радыё не прагучаў ягоны перадвыбарчы выступ.
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Магілёва павялічыла колькасьць месцаў для агітацыйных мерапрыемстваў, якія праводзяцца кандыдатамі на прэзыдэнцтва.
Выступ Дзьмітрыя Вуса не прагучаў сёньня ў радыёэфіры, Мікола Статкевіч паўтарыў тэзісы свайго тэлевізійнага выступу па-беларуску, распавёўшы той жа анэкдот, што і Рыгор Кастусёў.
24 лістапада па Першым канале Беларускага тэлебачаньня выступілі кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Рыгор Кастусёў.
Аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч аналізуе выступы кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і Рыгора Кастусёва.
24 лістапада ў цэнтры Менску прайшла сустрэча апазыцыйных кандыдатаў з выбарцамі. Некалькі тысяч яе ўдзельнікаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы, а пазьней прайшлі дэманстрацыяй да плошчы Незалежнасьці.
Загрузіць яшчэ