Цэнтральная выбарчая камісія правяла афіцыйную рэгістрацыю кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі. З 11-ці заяўнікаў іспыт вытрымалі 10,— усе, акрамя віцебскага прадпрымальніка Ўладзімера Правальскага. Такім чынам, зьявіўся новы рэкорд зарэгістраваных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкіх выбарах.